Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе двух беларусаў затрымалі нібыта за шпіянаж. МЗС «высьвятляе сытуацыю»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Інфармацыйнае агенцтва Tunis Afrique Presse 1 ліпеня паведаміла аб затрыманьні двух беларусаў, падазраваных у шпіянажы.

Міністэрства замежных справаў Беларусі расказала Свабодзе, што ведае пра такое паведамленьне і «высьвятляе сытуацыю».

Паводле туніскіх СМІ, у беларусаў канфіскавалі пашпарты Мальдываў, Польшчы і Ўкраіны, а таксама «сучаснае электроннае абсталяваньне». Ідзе расьсьледаваньне.

Затрыманьне адбылося ў Сфаксе — другім у колькасьці насельніцтва горадзе краіны, які месьціцца на беразе Міжземнага мора. Беларусы спыніліся ў гатэлі, не дазволілі пэрсаналу заходзіць у іхны нумар, што выклікала падазрэньні. Пасьля двух тыдняў назіраньняў за імі пракуратура атрымала ордэр на ператрус.

Беларуска-туніскія стасункі нельга назваць актыўнымі, гандлёвы абарот практычна нулявы. Туніс мае амбасаду ў Беларусі, Беларусь у Тунісе — не. У студзені Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з туніскім амбасадарам у Расеі і наракаў на тое, што «мы ніяк ня можам наладзіць супрацу з гэтай краінай».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG