Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассакрэчаны новыя дакумэнты пра Чарнобыль: спэцапэрацыі, прапаганда і падмена узораў


Суд над вінаватымі ў выбуху на ЧАЭС. Былы дырэктар Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі Віктар Бруханаў (зьлева) і былы галоўны інжынер Мікалай Фамін.
Суд над вінаватымі ў выбуху на ЧАЭС. Былы дырэктар Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі Віктар Бруханаў (зьлева) і былы галоўны інжынер Мікалай Фамін.

Як спэцслужба хавала праўду пра аварыю, прымушала панікуючых замежных турыстаў хадзіць на экскурсіі пад радыеактыўным попелам, падмяняла ўзоры глебы ў журналістаў і пераконвала Анатоля Дзятлава не расказаць у судзе пра праблемы рэактара РБМК.

«Якая цана хлусьні?» — з гэтага пытаньня пачынаецца сэрыял HBO «Чарнобыль». Праз 33 гады пасьля аварыі сьвет ведае, што адбылося на Чарнобыльскай АЭС, але да гэтага часу цалкам не раскрыта, як партыйнае кіраўніцтва і спэцслужбы спрабавалі схаваць праўду пра здарэньне.

У чацьвер, 6 чэрвеня ў Кіеве адбылася прэзэнтацыі зборніка «Чарнобыльскае дасье КДБ. Грамадзкія настроі. ЧАЭС у поставарыйны пэрыяд». У яго ўвайшлі 200 з лішнім рассакрэчаных дакумэнтаў, большасьць з іх публікуецца ўпершыню.

Гэтыя матэрыялы — з рассакрэчаных архіваў украінскага КДБ. Многія дакумэнты, якія захоўваюцца ў Маскве, па-ранейшаму застаюцца сакрэтнымі.

З тысячы старонак зборніка журналісты сумеснага праекту Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі выбралі некалькі цытат, якія дапаўняюць карціну Чарнобыльскай катастрофы.

Глядзіце ТУТ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG