Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напісаўшы «Убей президента!», паэт Адамовіч паставіў сябе на мяжу сьмерці


Славамір Адамовіч
Славамір Адамовіч

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

Паэт Славамір Адамовіч быў першым, хто ў лукашэнкаўскай Беларусі быў асуджаны за літаратурны твор – верш «Убей президента!».

Сьцісла:

  • За ўсе пасьлясталінскія часы паэт Славамір Адамовіч быў першым зьняволеным, якога пазбавілі свабоды за літаратурны твор. Таксама, ён быў першым палітычным зьняволеным, якога трымалі ў турме КДБ «амэрыканка».
  • Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі не адразу выступілі ў абарону Адамовіча, паколькі ён абвінавачваўся ў закліку да сілавых дзеяньняў у дачыненьні да ўлады. Вызваленьня паэта патрабавалі беларускі і расейскі ПЭН-цэнтры.
  • Адамовіч трымаў сухую галадоўку, якая паставіла яго на мяжу сьмерці; сьледчыя КДБ былі вымушаныя запрасіць галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Сяргея Дубаўца, каб ён угаварыў Адамовіча галадоўку спыніць.
  • Пасьля дзесяці месяцаў знаходжаньня пад арыштам, Славамір Адамовіч быў асуджаны на дзесяць месяцаў пазбаўленьня волі, якія да моманту суду ён фактычна адбыў.

    Што такое падкаст?

    Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

    Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

    Як іх можна слухаць?

    Падкасты Свабоды можна слухаць

    • на нашым сайце;
    • на відэаплятформе Youtube;
    • на аўдыёплятформе SoundCloud;
    • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

      Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

      Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

    А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

    Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

    • iTunes
    • Google Podcasts
    • CastBox
    • Podcast Addict
    • Podcast Republic
    • SoundCloud

    Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

    Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

    • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
    • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
    • Падчас яды (і піцьця)
    • Падчас гатаваньня
    • Падчас шпацыру
    • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
    • Падчас праполваньня бульбы
    • На рыбе
    • У лазьні ці ў душы
    • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

    Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

    Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

    А гэта бясплатна?

    Для вас — ТАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG