Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высяканьне дрэў у Менску паабяцалі зьвесьці да мінімуму


Высечка дрэваў на паўночным усходзе Менску, каля Дому міласэрнасьці
Высечка дрэваў на паўночным усходзе Менску, каля Дому міласэрнасьці

Такая норма закладзеная ў прэзыдэнцкім указе аб высяканьні дрэў у Менску. Пра гэта 3 чэрвеня сказала журналістам супрацоўніца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Кацярына Кузьняцова. Паводле яе, праект указу ўжо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі.

Дакумэнт скіраваны на тое, каб зьвесьці высяканьне зялёных насаджэньняў да мінімуму. У сталіцы ня будзе дапускацца высяканьне дрэў, за выключэньнем толькі некаторых выпадкаў, напрыклад, пры ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сытуацыі. З улікам таго, што выпадкі высяканьня дрэваў у Менску ў вялікіх аб’ёмах часьцей за ўсё зьвязаныя з будаўніцтвам, праектам указу прадугледжваецца, што павінна быць захавана ня меней за 50% дрэў з дыямэтрам ствала 4 см і больш на вышыні 1,3 м. Астатнія дрэвы неабходна будзе перасадзіць або правесьці кампэнсацыйныя пасадкі.

Калі цяпер кампэнсацыйныя пасадкі можна зрабіць у любым месцы гораду, то праект указу дазваляе высаджваць дрэвы толькі на адмыслова вызначаных для гэтага тэрыторыях. Прадстаўнікі Мінпрыроды спадзяюцца, што гэта кардынальна зьменіць становішча. Бо цяпер, як сьведчыць статыстыка, бальшыня кампэнсацыйных пасадак зьяўляецца на ўскраінах сталіцы і не выконвае ўскладзенай на іх функцыі паглынаньня пылу, бруду і шумоў. Да таго ж праект указу прадугледжвае, што ў кампэнсацыйным парадку трэба саджаць буйнамерныя дрэвы, якія лепш прыжываюцца.

Пры распрацоўцы праектнай дакумэнтацыі на будаўніцтва аўтамабільных стаянак (парковак) павінна быць захавана 100% дрэў на ўчастку.

Праект указу прайшоў працэдуру грамадзкага абмеркаваньня на Прававым форуме. Аднак цягнулася яно толькі 9 дзён — з 23 красавіка па 2 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG