Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Украіны ў Нямеччыне паабяцаў Расеі «гамбурскія» санкцыі


Амбасадар Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік
Амбасадар Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік

Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік паабяцаў Расеі «гамбурскія санкцыі», калі тая адмовіцца выканаць рашэньне Міжнароднага трыбуналу ў марскім праве.

Учора трыбунал, які засядае ў Гамбургу, абавязаў Расею вызваліць украінскіх маракоў, захопленых ля берагоў анэксаванага Крыму ў лістападзе 2018 года, а таксама вярнуць тры затрыманыя ўкраінская караблі.

Паводле Мельніка, ён ужо зьвярнуўся да ўраду Нямеччыны і кіраўніка МЗС Хайка Маса. Ён заклікаў узмацніць ціск на расейскі бок і запатрабаваць ад яго неадкладнага выкананьня вэрдыкту трыбуналу.

У адказ на заяву ўкраінскага амбасадара, сябра камітэта міжнародных спраў расейскага Савету Фэдэрацыі Алег Марозаў адзначыў, што магчымасьцьувядзеньня новых санкцый супраць Расеі вельмі малая.

А нават калі яны і будуць уведзеныя, то ніякай рэальнай пагрозы яны не нясуць.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што «для санкцый падставаў ня трэба — іх штампуюць на патоку». У ведамстве таксама выключаюць «магчымасьць задзейнічаньня канвэнцыі ААН у марскім праве 1982 году для вырашэньня інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы».

Раней Расея адмовілася ўдзельнічаць у пасяджэньні Міжнароднага трыбуналу.

  • У суботу міжнародны трыбунал ААН у марскім праве абавязаў Расею неадкладна вызваліць украінскіх маракоў і дазволіць ім вяртаньне ва Ўкраіну, а таксама вызваліць тры захопленыя караблі.
  • 25 лістапада 2018 у Керчанскай пратоцы расейскія вайскоўцы абстралялі і захапілі ўкраінскія катэры «Бярдзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір з экіпажамі, якія накіроўваліся з Адэсы ў Марыюпаль. Трое ўкраінскіх маракоў падчас нападу расейцаў былі параненыя.
  • «Суды» ў Крыме арыштавалі 24 украінскіх вайскоўцаў, іх перавезьлі ў расейскі СІЗА «Лефортово».
  • Палонным украінцам выставілі абвінавачаньне за незаконнае перасячэньне мяжы, ім пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG