Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня толькі ўлада разбурае крыжы ў Курапатах»


«Ня толькі ўлада разбурае крыжы ў Курапатах»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:34:55 0:00

«Ня толькі ўлада разбурае крыжы ў Курапатах»

Чаму ўлады змагаюцца з крыжамі ў Курапатах? Што могуць сьцярпець беларусы? Чаму ізноў узмацніліся рэпрэсіі?Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько, Алег Грузьдзіловіч і вядучая Ганна Соўсь.

Ад рэдакцыі: Гэтая перадача рыхтавалася да таго, як стала вядома пра чарговы знос крыжоў у Курапатах, але высновы ўдзельнікаў пра сытуацыю вакол Курапатаў ня страцілі актуальнасьць.

Сьцісла

  • Дынько: У мэмарыялы ў Трасьцянцы не прагаворвацца, што гэта месца Галакосту. Афіцыйна гэта бязьвінна забітыя ахвяры вайны. Нешта падобнае можа адбыцца і ў Курапатах.
  • Дракахруст: Ехаў ён па дарозе, убачыў крыжы. А што гэта яны тут стаяць? Што тут манастыр, што Расея ў нас, што крыжы наставілі? Прыбраць. Мне так захацелася і ўсе астатнія тлумачэньні, хрысьціянская Беларусь — ня мае значэньня.
  • Грузьдзіловіч: Пры канцы 1980-х Курапаты былі імпульсам усяго народу, зараз гэта імпульс людзей, якія абараняюць незалежнасьць, дэмакратыю. Такіх людзей за гэтыя гады стала меней. Мы назіраем гэта па барацьбе за Курапаты.

«Шмат у каго не хапае сілаў, каб гэтыя крыжы абараніць»

Ганна Соўсь: Падчас так званай «вялікай размовы» 1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка загадаў «навесьці парадак» у Курапатах. 4 красавіка там дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў, якія ўсталяваў цягам апошняга году палітык, былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Як рука паднялася на крыж? Гэтае пытаньне ўжо другі тыдзень гучыць ад самых розных людзей, як вернікаў, так і атэістаў. Агрэсіўны савецкі атэізм — гэта не ідэалёгія сучаснай беларускай улады, якая наадварот, робіць акцэнт на хрысьціянскія каштоўнасьці. Чаму ж зносілі крыжы?

Аляксандра Дынько
Аляксандра Дынько

Аляксандра Дынько: Відавочна, што ў Курапатах улада хацела паказаць, што гэта — наша зямля, што там будзе наш парадак, і мы будзем вызначаць, якім менавіта чынам будзе ўшанаваная памяць пра гэтае месца. Больш за тое, цяпер афіцыйная ідэалёгія намагаецца навязаць спрошчанае тлумачэньне падзеяў, якія там адбываліся, і замацаваць яго ў грамадзкай сьвядомасьці. Гэта спрактыкаваны мэханізм, ён адпрацоўваўся ня раз. Нядаўна адкрыўся мэмарыял у Трасьцянцы і там ня тое, каб прыхавана, але не прагаворвацца, што гэта — месца Галакосту, што тут загінулі тысячы і тысячы габрэяў. Афіцыйна гэта бязьвінна забітыя ахвяры вайны. Нешта падобнае можа адбыцца і ў Курапатах.

Чаму паднялася рука на крыжы? Мне дзіўна, чаму такое пытаньне ўзьнікае, бо ўлада заўжды так дзейнічае. Зусім нядаўна на Вайсковых могілках колькі было парушана, зьнішчана магілаў. Людзі прыходзілі ў суды, абураныя тым, што былі зьнішчаныя пахаваньні іх продкаў. Была нават зьнішчаная магіла сьвятара, які служыў у царкве на Вайсковых могілках. Людзей, якіх гэта абурала, было ня вельмі шмат. Гэта былі дзясяткі актывістаў.

Трэба быць сумленнымі перад самімі сабой і ўсёй грамадзкасьцю. У Курапатах ня толькі ўлада разбурае крыжы, ня толькі ў яе паднялася рука, а шмат у каго не хапае сілаў, каб гэтыя крыжы абараніць. Так шмат было шчырага абурэньня ў сацыяльных сетках, здавалася, што так шмат людзей мусяць сабрацца... А на малітву ўвечары 4 красавіка прыйшлі некалькі соцень людзей. Гэта былі сапраўды шчырыя людзі, але гэтага мала для таго, каб пераканаць уладу ў тым, што такія дзеяньні не дапушчальныя, што так рабіць нельга. Мы кажам, што ва ўлады рука паднялася... Ня толькі ва ўлады. Ва ўсіх нас паднялася. Усім усё роўна.

«Мне так захацелася і ўсе астатнія тлумачэньні, хрысьціянская Беларусь — ня мае значэньня»

Ганна Соўсь: А як тлумачаць знос крыжоў самі ўлады і іх адвакаты?

Юры Дракахруст
Юры Дракахруст

Юры Дракахруст: Прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант сказала: «Чытайце прэзыдэнта, ён жа ўсё сказаў на «вялікай размове». Гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк патлумачыў, што праводзіцца добраўпарадкаваньне, што гэтыя крыжы — няправільныя, не такія, як трэба. Яшчэ больш яскрава гэта выказаў прадстаўнік лясгасу, які сказаў, што там прыбіраюць незаконна ўзьведзеныя спаруды ў выглядзе крыжоў. Здавалася, што спаруда ў выглядзе крыжа гэта і ёсьць крыж. Але тлумачэньне такое, што гэта не крыжы, гэта самадзейнасьць, як Лукашэна сказаў, іх што ў царкве асьвячалі. У яго ў самога такое адчуваньне, што ягонае «я» — мера ўсіх рэчаў. Ехаў па дарозе, убачыў крыжы. А што гэта яны тут стаяць? Што тут манастыр, што Расея ў нас, што крыжы наставілі? Прыбраць. Мне так захацелася і ўсе астатнія тлумачэньні, хрысьціянская Беларусь — ня мае значэньня.

«Я быў засмучаны, калі бачыў, што мала людзей прыходзіць у Курапаты, толькі апантаныя актывісты»

Ганна Соўсь: У пэўным сэнсе адраджэньне ў Беларусі пачалося з Курапатаў — з артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгенія Шмыгалёва, зь якога даведаліся праўду пра расстрэлы ў Курапатах, а таксама са шматлюднага мітынгу ва ўрочышчы. Алег, вы былі і на першых мітынгах у Курапатах. Якой была народная рэакцыя цяпер на выкарчаваныя крыжы? Ці параўнальная яна на рэакцыю людзей, якая была 30 гадоў таму, на тую рэакцыю, якая была ў розныя гады наступу на Курапаты?

Алег Грузьдзіловіч
Алег Грузьдзіловіч

Алег Грузьдзіловіч: Гэта непараўнальна ўжо. Мінуў час, столькі гадоў прайшло. Тады Курапаты — гэты быў глыток свабоды, глыток інфармацыі, а сёньня гэта ўжо кранае толькі тых, хто ў гэтай тэме, хто добра ведае, што там адбываецца, хто інфармаваны. А такіх людзей, якія сьвядома хочуць атрымаць інфармацыю, усё меней.

Я быў засмучаны, калі бачыў, што мала людзей прыходзіць у Курапаты, толькі апантаныя актывісты. У нядзелю я быў вядучым падчас відэтрансьляцыі ад катэдральнага сабору, і таксама быў ня тое што расчараваны, што было мала людзей... Было, можа, 200 чалавек. Да гэтага я зайшоў у саму катэдру, там былі сотні людзей, і гэтыя людзі не выходзілі на плошчу, не далучаліся да тых, хто маліўся за Курапаты.

Адбылося разьмежаваньне цягам апошніх гадоў. Пры канцы 1980-х і напачатку 1990-х Курапаты былі імпульсам усяго народу, зараз гэта пакуль што імпульс тых людзей, якія абараняюць незалежнасьць, якія бароняць дэмакратыю. Такіх людзей, на жаль, за гэтыя гады стала меней. І мы назіраем гэта зараз па барацьбе за Курапаты.

Курапаты

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.

У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы чыніліся факты вандалізму.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG