Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Альжыры прызначаны пераходны ўрад


Акцыя пратэсту ў сталіцы Альжыру, 22 сакавіка 2019 года
Акцыя пратэсту ў сталіцы Альжыру, 22 сакавіка 2019 года

Прэзыдэнт Альжыру Абдэлязіз Бутэфліка прызначыў пераходны ўрад. Яго ўзначаліць кіраўнік МУС Нурэдын Бэдуі. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Альжыра APS.

Сваю пасаду ў кабінэце захоўвае намесьнік міністра абароны Альжыру Ахмэд Гаед Салех. 26 сакавіка ён запатрабаваў прызнаць Бутэфліка недзеяздольным. Генэрал-лейтэнант прапанаваў вырашыць палітычны крызіс у краіне, які ўспыхнуў пасьля заявы аб намеры прэзыдэнта балятавацца на пяты тэрмін, ужыўшы адзін з артыкулаў альжырскай канстытуцыі. Згодна з гэтым артыкулам, Канстытуцыйная рада можа прызнаць кіраўніка дзяржавы недзеяздольным, калі той ня ў стане выконваць свае абавязкі. У такім выпадку пасаду прэзыдэнта становіцца вакантнай, а ў краіне праводзяцца датэрміновыя выбары.

Абдэлязізу Бутэфліку 82 гады. Ён узначальвае краіну з 1999 года. У 2013 годзе прэзыдэнт Альжыру перанёс інсульт і з таго часу амаль не зьяўляўся на публіцы. У пачатку года ён знаходзіўся на лячэньні ў Швайцарыі. У лютым было абвешчана аб намеры альжырскага лідэра балятавацца ў красавіку на пяты тэрмін.

Гэтае рашэньне выклікала маштабныя мітынгі пратэсту ў краіне. Пратэстоўцы патрабавалі адмовы Бутэфлікі ад удзелу ў галасаваньні. Прэзыдэнт вярнуўся на радзіму і пагадзіўся не балятавацца, аднак выбары перанесьлі з красавіка на канец 2019 года, а Бутэфліка застаўся на пасадзе прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG