Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці да суда арыштавалі актывіста, які змагаецца за ўшанаваньне памяці ахвяраў нацызму


Віталь Казак ускладае вянкі да будоўлі «Прыбускага кварталу», 24 лютага
Віталь Казак ускладае вянкі да будоўлі «Прыбускага кварталу», 24 лютага

Берасьцейскага актывіста Віталя Казака выклікалі 15 сакавіка ў міліцыю на 14 гадзін. Праз некалькі гадзін адтуль яго накіравалі ў Ленінскі РАУС Берасьця, а затым зьмясьцілі да суда ў ізалятар часовага ўтрыманьня, павеамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Па інфармацыі праваабаронцаў Віталю Казаку інкрымінуюць «дробнае хуліганства». Як стала вядома мясцоваму праваабарончаму цэнтру, Віталь Казак 15 сакавіка а 14-й гадзіне мусіў з’явіцца ў пастарунак міліцыі. Па ягонаму меркаваньню, выклік у міліцыю зьвязаны з акцыямі, якія прысьвечаныя ахвярам гета.

Актывісту з пастарунку самастойна выйсьці не ўдалося, бо яго адвезлі ў ІЧУ Ленінскага раёна Берасьця. Па інфармацыі праваабаронцаў яго пратрымаюць там да панядзелка, пасьля чаго адбудзецца суд.

11 сакавіка Віталя Казака аштрафавалі на 510 рублёў за ўскладаньне кветак на будоўлі «Прыбускага кварталу», дзе нядаўна былі выяўленыя парэшткі соцень расстраляных у часы акупацыі габрэяў.

Таксама ён вывесіў на будоўлі плякаты забітых у вайну мясцовых жыхароў і плякаты зь надпісам «Вечная памяць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG