Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея «гатовая дапамагчы» Беларусі пры пагрозе сувэрэнітэту, — расейскі амбасадар Бабіч


Міхаіл Бабіч, архіўнае фота
Міхаіл Бабіч, архіўнае фота

Амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч даў інтэрвію расейскаму агенцтву РИА Новости.

У прыватнасьці, Міхаіл Бабіч заявіў, што Расея гатовая пры неабходнасьці дапамагчы Беларусі абараніць ейны сувэрэнітэт у выпадку адпаведных пагрозаў з боку Захаду, аналягічных «каляровым рэвалюцыям» і дзяржаўным пераваротам.

«Усім, мне здаецца, даўно хацелася б зразумець: хто робіць замах на беларускі сувэрэнітэт і ад каго яго хочуць абараніць? — сказаў Бабіч. — Калі гэта пагроза з Захаду, па аналёгіі зь вядомымі „каляровымі рэвалюцыямі“ (так у Расеі называюць рэвалюцыі ў Грузіі, Кіргізстане і Ўкраіне. — РС) і дзяржаўнымі пераваротамі, то Расейская Фэдэрацыя як саюзьнік, калі паступіць такая просьба, будзе разам зь Беларусьсю адстойваць гэты сувэрэнітэт усімі даступнымі сродкамі».

Пра замах на беларускі сувэрэнітэт раней заяўляў Аляксандар Лукашэнка — але бачыў пагрозу якраз з боку Расеі, калі казаў пра «ўльтыматум Мядзьведзева». Суседзі Беларусі таксама бачылі пагрозу беларускаму сувэрэнітэту з расейскага боку. Але ў дзяржаўных беларускіх стратэгіях асобныя краіны не называюцца, калі гаворка ідзе пра такія пагрозы.

«Калі гэта намёкі на Расею, то гэта зусім не па-партнэрску, — дадаў Бабіч адносна пагрозаў сувэрэнітэту Беларусі. — І нават калі гэта ўсяго толькі выбарчая тэхналёгія пад назвай "мабілізацыя электарату шляхам фармаваньня вобразу ворага", наўрад ці разумна такую тэхналёгію рэалізоўваць за кошт стасункаў з найбліжэйшым саюзьнікам і брацкім народам. Расея такога стаўленьня не заслужыла».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG