Ці разьбіраецеся вы ва ўкраінскіх выбарах. ТЭСТ

Ці разьбіраецеся вы ва ўкраінскіх выбарах. ТЭСТ

Як гэта, калі можна памяняць кіраўніка дзяржавы? Правяраем свае веды палітычнай сыстэмы Ўкраіны, але ня блытаем яе зь беларускаю.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Правільна! 31 сакавіка ва Ўкраіне маюць выбраць прэзыдэнта. Гэта будзе шосты прэзыдэнт краіны за часы незалежнасьці з 1991 году. Што праўда, афіцыйны сымбаль прэзыдэнта Ўкраіны -- гетманская булава. Яна ўручаецца пераможцу выбараў у часе афіцыйнага ўступу на пасаду.

Украінцы таксама блытаюцца ў гэтым пытаньні. Прызначэньне прэм’ера залежыць ад парлямэнцкіх выбараў. Яны адбудуцца таксама сёлета, але ўвосень. Згодна з Канстытуцыяй, ва Ўкраіне – парлямэнцка-прэзыдэнцкая форма праўленьня, а кіраўнік ураду мае больш паўнамоцтваў, чым прэзыдэнт.

Не, хаця ва Ўкраіне такая гістарычная традыцыя жыла ад сярэдзіны XVI стагодзьдзя. У 1918 годзе нават была спроба аднавіць інстытут гетманства, калі Ўкраінскую дзяржаву ачоліў Паўло Скарападзкі. Што праўда, пасьля чарговай тагачаснай зьмены ўлады ва Ўкраіне ён вымушаны быў эміграваць і скласьці паўнамоцтвы.

Правільна! Хаця перш Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 44 кандыдаты. Але пазьней з “прэзыдэнцкай дыстанцыі” на ўласнае жаданьне сышлі пяцёра кандыдатаў - Дзьмітро Дабрадомаў, Андрэй Садавы, Дзьмітро Гнап, Яўгеній Мураеў і Сяргей Крыванос. Згодна зь іхнымі заявамі Цэнтральная выбарчая камісія скасавала іхную рэгістрацыю.

Ва ўсіх выбарах, пачынаючы ад 1994 году, удзельнічалі ня меней за сем кандыдатаў. Часта з шматлікімі кандыдатамі канкураваў і безыменны “незарэгістраваны кандыдат" - "супраць усіх". Прыхільнікаў гэтага “супрацьусіха” заўсёды было няшмат, і ў 2011 годзе такую норму вырашылі скасаваць. Цяпер у выбарчыя бюлетэні ўключаюцца толькі рэальныя кандыдаты.

Няправільна. Ва Ўкраіне зарэгістравана некалькі сотняў палітычных партыяў, кожная зь іх можа вылучаць свайго кандыдата. Заканадаўства таксама дазваляе грамадзянам самавылучацца.

Не. Вы пераблыталі Ўкраіну зь Беларусьсю!

Сапраўды, шмат якія кандыдаты цяперашняй выбарчай гонкі маюць афшорныя кампаніі. Але ж гэта ня ўмова для рэгістрацыі, а хутчэй падстава для будучых скандалаў і абвінавачаньняў у карупцыі.

Правільна! Грамадзянін Украіны, які прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта, мусіць разам з пакетам дакумэнтаў перадаць у ЦВК квітанцыю аб сплаце фінансавага закладу. Гэтая сума вяртаецца ўладальніку толькі ў выпадку ягонай перамогі, а таксама другому ўдзельніку другога туру выбараў.

Правільна! Ва Ўкраіне такая працэдура не прадугледжана. Выбарнікі мусяць вызначыцца толькі ў дзень выбараў – не раней і не пазьней.

Не. Вы выдатна ведаеце выбарчае заканадаўства Беларусі, а веданьне ўкраінскіх заканадаўчых нормаў трэба крыху падцягнуць.

Не, пяць гадоў – гэта тэрмін, на які абіраецца прэзыдэнт Украіны!

Правільна! Ва Ўкраіне не заахвочваюць такім чынам людзей прыйсьці на выбары. Буфэты адышлі ў нябыт, як савецкі рудымэнт.

Аднак на выбарчых участках Беларусі ладзіцца продаж недарагога алькаголю і ежы. Некаторыя жартуюць, што адзіная нагода схадзіць на выбары – недарагі буфэт.

Ва Ўкраіне, вядома, ёсьць смачныя пірожныя і цукеркі. Але яны прадаюцца ў супэрмаркетах і спэцыялізаваных крамах.

Аднак на выбарчых участках Беларусі ладзіцца продаж недарагога алькаголю і ежы. Некаторыя жартуюць, што адзіная нагода схадзіць на выбары – недарагі буфэт.

А вось і не! Аднак на выбарчых участках Беларусі ладзіцца продаж недарагога алькаголю і ежы. Некаторыя жартуюць, што адзіная нагода схадзіць на выбары — недарагі буфэт.

Вы сур’ёзна?

Правільна! Акруговыя і ўчастковыя камісіі ствараюцца перад кожнымі выбарамі. На парлямэнцкіх выбарах іх склад вызначаюць парлямэнцкія партыі, а на прэзыдэнцкіх — прадстаўнікі зарэгістраваных кандыдатаў на прэзыдэнта. У выпадку, калі кандыдаты не вылучаюць сваіх прадстаўнікоў (гэта права, не абавязак), а прапанаваных кандыдатураў недастаткова для фармаваньня камісіі, то яе склад фармуецца вышэйшай рангам камісіяй: Цэнтральнай — пры фармаваньні акруговых камісіяў і акруговай — пры фармаваньні ўчастковых. У складзе камісіяў мусяць быць ад 12 да 16 асобаў.

Няправільна. Ва Ўкраіне прэзыдэнт не прызначае нават складу Цэнтральнай выбарчай камісіі. Яе супольна запаўняюць сваімі квотамі партыі, прадстаўленыя ў парлямэнце, і прэзыдэнт. Канчаткова склад ЦВК зацьвярджае Вярхоўная Рада, а кіраўніка выбіраюць сябры камісіі таемным галасаваньнем.

Правільна! У выніку выбараў 31 сакавіка ва Ўкраіне можа зьявіцца шосты прэзыдэнт. А можа і застацца пяты.

Наўрад ці ва Ўкраіне такое магчыма. Украіна - не Беларусь.

Не. Трэці прэзыдэнт Украіны быў абраны ў 2005 годзе. Ім пасьля Леаніда Краўчука і Леаніда Кучмы стаў Віктар Юшчанка. А пасьля Ўкраіну ачольвалі Віктар Януковіч і Пятро Парашэнка.

Не была яна заўважаная ў такіх памкненьнях, але і наўпроставых ацэнак дзеяньняў беларускіх уладаў Цімашэнка пазьбягае. Лідэрка “Бацькаўшчыны” паабяцала ў выпадку перамогі на выбарах “рабіць так, каб усе краіны эўрапейскага кантынэнту, што выйшлі з Савецкага Саюзу, рана ці позна мелі магчымасьць стаць часткаю адной (эўрапейскай) сям’і”.

Дакладней быць ня можа! І вось як Алег Ляшко гэта абгрунтаваў: “Я ведаю, што прэзыдэнт Беларусі — гаспадар. Вось такім самым гаспадаром ва Ўкраіне будзе Ляшко, як Лукашэнка ў Беларусі, два гаспадары ў суседзтве заўсёды дадуць рады сваім народам. Беларусы і ўкраінцы павінны быць разам”.

А вось і не! Пятро Парашэнка вельмі часта называе Аляксандра Лукашэнку сваім сябрам і вялікім сябрам украінскага народу. Але ён ніколі не казаў, што для яго Лукашэнка - ідэал кіраўніка дзяржавы.

Пакуль факт не пацьверджаны. Вядома прынамсі, што Леанід Кучма паходзіць зь сям’і літвіноў. Ён нарадзіўся ў сяле Чайкіна Ноўгарад-Северскага раёну Чарнігаўскай вобласьці — гэты рэгіён у XIV–XVI стагодзьдзях уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага, а ва Ўкраіне літвінамі называлі ня толькі беларусаў, а і ўкраінцаў, якія некалі мелі падданства ВКЛ.

Дакладна! Дзед Віктара Януковіча жыў у вёсцы Янукі Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці, а пасьля Кастрычніцкага перавароту паехаў на Данбас на заработкі і там застаўся жыць. Віктар Януковіч двойчы наведваў радзіму сваіх продкаў, але пасьля Рэвалюцыі годнасьці ў 2014 годзе ўцёк не ў Беларусь, а ў Расею.

Ну што вы… Віктар Юшчанка – шчыры ўкраінец казацкага паходжаньня. Паводле гісторыка Даніла Куліняка, які вывучаў біяграфію прэзыдэнта, Віктар Юшчанка - нашчадак апошняга кашавога атамана Запароскай Сечы Пятра Калнышэўскага.