Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер парлямэнту Малдовы абвінаваціў Расею ў спробе паўплываць на вынікі выбараў


На ўчастку ў Малдове 24 лютага 2019 году
На ўчастку ў Малдове 24 лютага 2019 году

Сьпікер парлямэнту Малдовы Андрыян Канду у дзень парлямэнцкіх выбараў абвінаваціў Расею ў спробах паўплываць на галасаваньне.

Ён заявіў, што за два дні да выбараў у Міністэрстве ўнутраных спраў Расеі заявілі пра крымінальную справу супраць алігарха і кіраўніка кіруючай Дэмакратычнай партыі Ўладзіміра Плахатнюка. Канду таксама зьвярнуў увагу на тое, што незадоўга да выбараў Расея дамовілася з цяперашнім прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам аб адмене пошлін на пастаўкі сельгаспрадукцыі.

У Малдове 24 лютага праходзяць парлямэнцкія выбары. Паводле дадзеных паліцыі, яўка на цяперашнім галасаваньні перавышае яўку на папярэдніх выбарах чатыры гады таму. Да 12.30 па менскім часе яна перавысіла 17%, ўчасткі зачыняцца ў 22 гадзіны.

За 101 месца ў парлямэнце змагаюцца 14 партый і 1 блок, а таксама 320 кандыдатаў у аднамандатных акругах. Выбары праводзяцца па зьмяшанай сыстэме: 50 дэпутатаў па партыйных сьпісах і 51 — па аднамандатных акругах.

Назіральнікі адзначаюць, што асноўная барацьба разгортваецца паміж прэзыдэнцкай Партыяй сацыялістаў, якую называюць прарасейскай палітычнай сілай, кіруючай Дэмакратычнай партыяй алігарха Ўладзіміра Плахатнюка і праэўрапейскім апазыцыйным блокам ACUM. Аналітыкі адзначаюць, што ў парлямэнт таксама можа прайсьці папулісцкая партыя «ШОР».

Празаходняя апазыцыя між тым абвінавачвае ўлады Малдовы ў ціску і мае намер арганізаваць акцыі пратэсту ў выпадку парушэньняў на выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG