Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся збор сродкаў на дапамогу сем'ям ахвяраў трагедыі ў Стоўпцах


Кветкі ля сярэдняй школы №2 у Стоўпцах
Кветкі ля сярэдняй школы №2 у Стоўпцах

На дапамогу семʼям загінулых і рэабілітацыю параненых падчас нападу у Стаўпецкай школе № 2 пачалі зьбіраць грошы. Мясцовыя ўлады перададуць семʼям пацярпелых па 5100 рублёў, семʼям забітых – па 10 200 рублёў.​

Таксама Стаўпецкі райвыканкам і раённы савет дэпутатаў абяцаюць адкрыць рахункі для ахвяраваньняў на імёны сваякоў забітых і пацярпелых, піша газэта «Прамень».

Грамадзкі збор сродкаў каардынуюць сябры філіі Таварыства беларускай мовы ў Стоўпцах Міхаіл Мацкевіч і Павел Савіцкі.

Міхаіл Мацкевіч распавёў Свабодзе, што пакуль сваякі ахвяраў, ня хочуць размаўляць з журналістамі. Усе «агульна сабраныя» грошы падзеляць паміж чатырма семʼямі забітых і пацярпелых, напісаў у фэйсбуку Андрэй Стрыжак.

Рэквізыты для ахвяраваньняў:

💳«Агульная картка сбору» у Альфа-банку: 5446 5038 2858 8313 да 04/20, Павел Савіцкі (фармат IBAN BY12 ALFA 3014 4036 6000 4027 0000)

💳Картка дачкі забітай настаўніцы ў Беларускім народным Банку 4500 4126 5107 1973 да 09/21, Анастасія Пархімовіч.

💳Paypal: laksiej.lavoncyk@tol.org

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG