Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія мастакі намалявалі ў Сочы графіці ў памяць пра рэпэра Дэцла


Дэцл (Кірыл Талмацкі)
Дэцл (Кірыл Талмацкі)

У расейскім горадзе Сочы на будынку намалявалі графіці, прысьвечанае рэпэру Дэцлу. Намалявалі яго беларусы — мастакі з стрыт-арт-каманды You Feel My Skill (Street Skills).

Гэтыя мастакі вядомыя сваімі працамі і ў Беларусі. У Віцебску, напрыклад, яны малявалі партрэты Васіля Быкава, Марка Шагала, герояў савецкіх фільмаў.

Вось што графіцісты напісалі пад фота з партрэтам Дэцла на сваёй старонцы ў Instagram:

«Ён адкрыў нам культуру рускага хіп-хопу, у якую мы ўцягнуліся з галавой. Дзякуючы гэтаму і нарадзілася пякучая жарсьць да графіці і вулічнага мастацтва.

Менавіта гэтая жарсьць прывяла нас туды, дзе мы ёсьць цяпер, і зрабіла нас тымі, кім мы зьяўляемся сёньня. З табой адышла цэлая эпоха... R. I. P. Кірыл Талмацкі».

Расейскі выканаўца Кірыл Талмацкі, вядомы пад псэўданімам Дэцл, сышоў з жыцьця ў ноч на 3 лютага. Сьмерць наступіла адразу пасьля прыватнай вечарынкі, дзе ён выступаў.

Кірылу Талмацкаму было 35 гадоў. Вядомасьць Дэцл набыў на мяжы 1990-2000-х гадоў у падлеткавым узросьце. Ён стаў адным з першых выканаўцаў хіп-хопу на расейскай мове, яго дэбютны альбом «Хто? Ты» быў прададзены накладам больш за мільён асобнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG