Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беспарадкі ў Вэнэсуэле. Сотні тысячаў на вуліцах, чатыры чалавекі загінулі


Вэнэсуэльская нацыянальная гвардыя
Вэнэсуэльская нацыянальная гвардыя

Як мінімум чатыры чалавекі сталі ахвярамі сутыкненьняў падчас пратэстаў супраць новага тэрміну прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура, якія прайшлі ў ноч на сераду ў сталіцы і рэгіёнах краіны. Пра гэта ў сераду паведаміла Agence France Presse са спасылкай на дадзеныя паліцыі і няўрадавых арганізацый.

Паводле яго дадзеных, адзін непаўналетні памёр у выніку агнястрэльнага раненьня ў Каракасе. Яшчэ трое чалавек загінулі ў штаце Балівар на паўднёвым усходзе краіны.

Апазыцыя плянуе правесьці ў сераду буйныя акцыі пратэсту супраць прэзыдэнта краіны Нікаляса Мадура.

Да гэтага жыхары шэрагу раёнаў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасу 21 студзеня выйшлі на антыўрадавыя маніфэстацыі пасьля няўдалай спробы групы вайскоўцаў зладзіць мяцеж раніцай таго самага дня.

10 студзеня пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у Вэнэсуэле Мадура ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Ён прынёс прысягу ў Вярхоўным судзе, а не ў Нацыянальнай асамблеі, якая знаходзіцца пад кантролем палітычных апанэнтаў прэзыдэнта ад сьнежня 2015 году.

Больш за дзясятак краін лацінаамэрыканскага рэгіёну заявілі аб непрызнаньні новага прэзыдэнцкага тэрміну Мадура. Сьпікер вэнэсуэльскага парлямэнту Хуан Гуайдо заявіў, што канстытуцыя краіны дазваляе яму выконваць паўнамоцтвы прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG