Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты знайшлі ва ўкраінскага коміка, які ідзе ў прэзыдэнты, кінабізнэс у Расеі


Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Журналісты праграмы «Схемы» знайшлі ва ўкраінскага коміка Уладзімера Зяленскага кінабізнэс у Расеі, які, паводле яго слоў, ён зачыніў яшчэ ў 2014 годзе. Напярэдадні шоўмэн заявіў, што зьбіраецца балятавацца ў прэзыдэнты Ўкраіны.

Журналісты знайшлі тры расейскія кампаніі, якія займаюцца вытворчасьцю кіно і тэлевізійных праграм: «Вайсбэрг пікчэрз», «Плятынумфільм» і «Грын Філмс». Заснавальнік усіх трох кампаній — зарэгістраваная на Кіпры Green Family Ltd. Яна ж — сузаснавальнікам ТАА «Квартал 95», канчатковым бэнэфіцыярам якога пазначаны Ўладзімер Зяленскі і яго партнэры.

У Расеі тры кампаніі, знойдзеныя журналістамі, з 2014 па 2017 год зарабілі каля 13 мільёнаў даляраў.
Зяленскі ў інтэрвію ў сьнежні 2018 года заявіў, што апошні фільм у Расеі ён рабіў у 2012 годзе, у эфір ён выйшаў у 2014-м.

Прэс-служба Зяленскага напісала журналістам «Схем»:

«На працягу многіх гадоў Уладзімір Зяленскі будаваў міжнародны бізнэс у галіне вытворчасьці аўдыёвізуальнага кантэнту, таму ёсьць і кампаніі, ёсьць і нерухомасьць, і іншыя актывы, і ня толькі ў названых вамі юрысдыкцыях; ёсьць і ў Італіі, і ў Вялікабрытаніі і да таго падобнае. [...] Студыя „Квартал 95“, усьведамляючы сытуацыю, сёньня ніякіх прадуктаў на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі не вырабляе»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG