Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: «Расея мела рацыю, калі ваявала ў Аўганістане, і ёй варта туды вярнуцца»


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, абмяркоўваючы барацьбу з групоўкай «Ісламская дзяржава» у Аўганістане, заявіў, што ў адрозьненьне ад ЗША, вайскоўцам іншых краін варта там ваяваць.

«Чаму там няма Расеі? Чаму там няма Пакістану? Чаму там няма Індыі?» — сказаў Трамп.

Пры гэтым ён адзначыў, што вайна ў Аўганістане ў 1980-х прывяла да банкруцтва і развалу Савецкага Саюзу.

«Расея раней была Савецкім Саюзам. Аўганістан зрабіў зь яго Расею, таму што яны сталі банкрутамі, ваюючы ў Аўганістане. Расея была ў Аўганістане, таму што тэрарысты рухаліся ў Расею. У расейцаў было права там быць. Праблема ў тым, што барацьба была складанай. І яны літаральна сталі банкрутамі. Яны сталі зноў называцца Расеяй, а не Савецкім Саюзам. Ведаеце, многія месцы, пра якія вы чытаеце, больш не зьяўляюцца часткамі Расеі праз Аўганістан», — заявіў Трамп.

Востраў сьлёз у Менску, мэмарыял па загіблых на аўганскай вайне
Востраў сьлёз у Менску, мэмарыял па загіблых на аўганскай вайне

Савецкі Саюз уварваўся і акупаваў Аўганістан у 1979-1988 гадах. Савецкая армія ваявала супраць розных груповак паўстанцаў. Савецкі Саюз вывеў свае войскі ў 1988-1989 гадах пасьля дзясятка гадоў шматлікіх стратаў. СССР афіцыйна распаўся 26 сьнежня 1991 году. Паводле афіцыйных дадзеных на аўганскай вайне было забіта 13835 савецкіх салдат, зь іх 789 — ураджэнцаў Беларусі.

Прэзыдэнт ЗША Трамп не зрабіў ніякіх афіцыйных заяў аб вывадзе амэрыканскіх войскаў з Аўганістану. Цяпер там знаходзіцца каля 14 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG