Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купалаўскія чытаньні ў ізраільскім Ашдодзе 


Мэмарыяльны знак Янку Купалу ў Ашдодзе
Мэмарыяльны знак Янку Купалу ў Ашдодзе

У ізраільскім Ашдодзе прайшлі Купалаўскія чытаньні. Як паведамілі агенцтву БелТА арганізатары, імпрэза адбылася на плошчы, якая носіць імя народнага паэта Беларусі.

У чытаньнях узяў удзел амбасадар Беларусі ў Ізраілі Уладзімер Скварцоў. Ён нагадаў, што Янку Купалу зьвязвала асабістая сяброўства з многімі габрэйскімі паэтамі, пісьменьнікамі, мастакамі. Дыплямат зачытаў урывак зь няскончанай балады «9 асiнавых кольляў», у якой расказваецца пра падзеі Другой сусьветнай вайны: мясцовыя жыхары-беларусы адмовіліся ўдзельнічаць у пакараньні габрэяў і былі закатаваныя разам зь імі.

На чытаньнях выступілі выхадцы зь Беларусі, сябры літаратурнага аб’яднаньня «Ветразь». Яны прадэклямавалі ўрыўкі з купалаўскіх твораў, а таксама вершы ўласнага сачыненьня. Прагучаў і перакладзены сёлета на іўрыт верш «А хто там ідзе?».

Арганізатарамі імпрэзы выступілі мэрыя Ашдоду, гарадзкое аддзяленьне Усеізраільскага аб’яднаньня выхадцаў зь Беларусі і амбасада Беларусі ў Ізраілі. Прадстаўнікі муніцыпалітэту падчас чытаньняў адзначылі высокі ўзровень беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва ў галіне культуры і акрэсьлілі намер садзейнічаць яго далейшаму разьвіцьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG