Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар здароўя Беларусі задумаўся, як падвысіць нараджальнасьць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь-1» міністар здароўя Валерый Малашка расказаў пра магчымыя шляхі падвышэньня нараджальнасьці.

«Нас вельмі трывожыць зьніжэнне нараджальнасьці, — казаў Валерый Малашка. — Мы шмат у чым зьмяняем падыходы да аказаньня мэдычнай дапамогі маці і дзецям. Сёньня мы, вядома ж, сур'ёзна працуем па перадабортавым кансультаваньні.

Мы таксама разумеем, што шмат у чым павінны памяняць і сыстэму матывацыі, хоць сацыяльных выплатаў досыць шмат. Сёньня будуць мяняцца падыходы, будзе больш хуткімі тэмпамі будавацца жытло для шматдзетных. Гэта таксама значна прастымулюе.

Сёньня [ёсьць] праблемы позьніх шлюбаў, позьняга прыняцьця рашэньня аб нараджэньні дзіцяці. Нам сёньня неабходна сурʼёзна падумаць, як у наогул выходзіць з гэтай сытуацыі і якія меры прымаць».

У жніўні 2017 году Аляксандар Лукашэнка загадваў павялічыць насельніцтва Беларусі да 15 млн чалавек, а таксама казаў, што краіна «можа пракарміць 20 мільёнаў чалавек».

Паводле зьвестак інфармагенцтва БелаПАН, у праекце дырэктывы Лукашэнкі адносна разьвіцьця будаўнічай галіны прадугледжана, што да канца 2020 году шматдзетныя сем’і будуць чакаць паляпшэньня жыльлёвых умоваў ня больш за год.

З пачатку году да лістапада колькасьць насельніцтва Беларусі зьменшылася на 14,8 тысячы чалавек — на 1 лістапада было каля 9 477 100 чалавек. На пачатку 1996 году ў краіне жылі 10 177 000 чалавек, на 700 тысячаў чалавек больш, чым цяпер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG