Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З новага году ў Беларусі запрацуе сыстэма імгненных плацяжоў. Што гэта такое?


У Беларусі вызначаны парадак функцыянаваньня сыстэмы імгненных плацяжоў (СІП), паведамляе прэс-служба Нацбанку.

У тэставым рэжыме сыстэма будзе працаваць з 1 студзеня 2019 году, а з 1 ліпеня 2019 ёй змогуць карыстацца ўсе.

  • СІП дазволіць кліентам беларускіх банкаў аплочваць тавары, работы, паслугі, выкананьне абавязацельстваў перад бюджэтам у беларускіх рублях у рэжыме рэальнага часу 24 гадзіны на суткі, без выходных і сьвятаў, круглы год.
  • Грошы з рахунку платніка і іх залічэньне на рахунак атрымальніка будуць сьпісвацца на працягу адной хвіліны праз скразную бесьперапынную апрацоўку імгненных плацяжоў (прадугледжваецца поўная аўтаматызацыя ўсіх працэсаў).

Для выкананьня імгненных плацяжоў банкі павінны будуць кантраляваць, ці дастаткова сродкаў на рахунках платнікаў, правяраць плацеж, які паступіў, рэзэрваваць грошы на сваіх карэспандэнцкіх рахунках у памеры, дастатковым для правядзеньня плацяжу, у тым ліку для працы ноччу, у выходныя і сьвяты.

Удзел банкаў у СІП будзе мець добраахвотны характар, а канкрэтныя ўмовы ажыцьцяўленьня імгненных плацяжоў будуць вызначацца ў дамове, заключанай банкам — удзельнікам СІП з платнікам.

Інструкцыю аб парадку функцыянаваньня СІП і правядзеньня імгненных плацяжоў Нацбанк зацьвердзіў пастановай праўленьня № 540 ад 20 лістапада 2018 году.

Як адзначае Нацбанк, цяпер у Беларусі існуюць часовыя абмежаваньні па прыёме і апрацоўцы плацяжоў у буднія, а таксама ў сьвяточныя і выходныя дні, калі аўтаматызаваная сыстэма міжбанкаўскіх разьлікаў Нацбанку і большасьць аўтаматызаваных банкаўскіх сыстэм не працуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG