Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра, яўка на выбарах, Алімпіяда: як спраўдзіліся прагнозы экспэртаў Свабоды на 2018 год


На пачатку гэтага году мы прапанавалі экспэртам даць прагноз на 2018 год.

Свае адказы тады далі дэпутатка палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, журналісты Юры Дракахруст і Арцём Шрайбман, палітык Вольга Карач, эканаміст Яраслаў Раманчук, паэтка Наста Кудасава, астроляг Васіліна Міцкевіч.

Хто ж аказаўся найбольш дакладным у сваіх прагнозах? Ніжэй мы падаем адказы тых, хто ці дакладна патрапіў ці аказаўся найбольш блізкім да рэальнасьці.

1. Якім будзе курс даляра ў канцы году?

2,14 (на 26.12.18)


Канапацкая — 2,1-2,3.

Дракахруст — у раёне 2 рублёў за даляр плюс-мінус 10 капеек.

Кудасава — 2,345.

Міцкевіч — ня больш за 2,6.

2. Якой будзе яўка на мясцовых выбарах?

77,04%

Падлік галасоў на мясцолвых выбарах, люты 2018
Падлік галасоў на мясцолвых выбарах, люты 2018


Дракахруст — 77%.

Кудасава — 77,7%.

3. Колькі міністраў страцяць пасаду ў 2018 годзе?

14, у тым ліку прэм’ер і 4 віцэ-прэмʼера

Андрэй Кабякоў, прэм'ер-міністар у Беларусі, адпраўлены ў адстаўку ў 2018 годзе
Андрэй Кабякоў, прэм'ер-міністар у Беларусі, адпраўлены ў адстаўку ў 2018 годзе


Міцкевіч — Больш, чым летась (у 2016 годзе страцілі свае пасады 2 міністры).

4. Хто стане прэзыдэнтам Расеі?

Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Усе правільна прадказалі.

5. Хто стане ляўрэатам прэміі Гедройця?

Уладзімер Арлоў

Уладзімір Арлоў атрымлівае прэмію Гедройця, 2018
Уладзімір Арлоў атрымлівае прэмію Гедройця, 2018

Ніхто правільна не прадказаў.

6. Ці будуць і зь якой прычыны масавыя пратэсты ў Беларусі?

Масавых пратэстаў не было, самай масавай акцыяй стала сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР

Дзень волі -2018
Дзень волі -2018

​Дракахруст — Нямала людзей выйдзе на Дзень волі.

Канапацкая — Наўрад ці будуць пратэсты, як у 2017-м, але будуць лякальныя пратэсты.

Міцкевіч — Пратэстаў у Беларусі ня будзе.

Раманчук — Да 2000 чалавек будуць, масавых ня будзе.

Шрайбман — Некалькі тысячаў мусіць выйсьці на стагодзьдзе БНР.


7. Колькі будзе каштаваць шэнгенская віза для беларусаў?

60 эўра, як і раней

Канапацкая — Застанецца 60 эўра.

Вольга Карач — Застануцца тыя ж 60 эўра.

Арцём Шрайбман — 60 эўра, нават калі дамовяцца пра зьніжэньне, дамова набудзе моц не адразу.

8. Колькі будзе сонечных дзён у 2018 годзе

102

Правільна ніхто не прадказаў, бліжэй за іншых была Канапацкая — 87 дзён.

9. Колькі мільёнаў тон збожжа зьбярэ Беларусь налета?

5,19 млн тонаў

Дажынкі - 2018
Дажынкі - 2018

Правільна ніхто не прадказаў, бліжэй за іншых была Вольга Карач — каля 6 мільёнаў тонаў.

10. Ці прыйдуць сёлета ў Беларусь Microsoft, Apple, Google (ці зьявяцца ў нас офісы сусьветных ІТ-гігантаў)?

Адказ: Ніводная з гэтых кампаніяў у 2018 годзе ў Беларусь не прыйшла.


Канапацкая — Не.

Карач — Не, ніхто не прыйдзе.

Кудасава — Не.

Раманчук — Не.

11. Колькі мэдалёў здабудзе Беларусь на зімовай Алімпіядзе-2018?

3 мэдалі

Беларуска Ганна Гуськова, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў-2018 у фрыйстайле (акрабатыка)
Беларуска Ганна Гуськова, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў-2018 у фрыйстайле (акрабатыка)

​Карач — Два-тры мэдалі.

Раманчук — 3 мэдалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG