Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дэпутат заклікаў грамадзянскую супольнасьць «прыняць меры» супраць Канта


Помнік Канту ў Калінінградзе
Помнік Канту ў Калінінградзе

Дэпутат Дзярждумы ад Татарстана Марат Барыеў заклікаў грамадзянская супольнасьць «прыняць меры» супраць прысваеньня аэрапорту ў Калінінградзе імя нямецкага філёзафа Імануіла Канта. Паводле яго меркаваньне, гэта абражае вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Барыеў паведаміў, што заклапочаны сытуацыяй, бо да яго зьвярнуліся вэтэраны. «Яны лічаць, што гэта няправільна, непатрыятычна, гэта скандал. Я цалкам зь імі згодны», — заявіў дэпутат, дадаў, што «сытуацыю трэба выпраўляць» і што ён ужо абмеркаваў гэтае пытаньне з дэпутатамі ад Калінінградзкай вобласьці.

Родапачынальнік нямецкай клясычнай філязофіі Імануіл Кант нарадзіўся і памёр у Кёнігсбэргу, цяперашнім Калінінградзе, калі горад быў яшчэ адміністрацыйным цэнтрам Усходняй Прусіі. У кастрычніку 1945 года, пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны, ён быў перададзены пад юрысдыкцыю Савецкага Саюза.

Імя Імануіла Канта зь вялікім адрыў лідзіруе ў конкурсе назваў для расейскіх аэрапортаў «Вялікія імёны Расіі». Акрамя філёзафа ў шорт-ліст імёнаў для калінінградзкага аэрапорта Храбрава ўвайшлі імпэратрыца Лізавета Пятроўна і савецкія палкаводцы Аляксандр Васілеўскі і Іван Чарняхоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG