Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Левінскі раскрыла падрабязнасьці «справы Клінтана» у новым сэрыяле


Моніка Левінскі дае паказаньні пад прысягай. Відэакадры ад 1 лютага 1999 года
Моніка Левінскі дае паказаньні пад прысягай. Відэакадры ад 1 лютага 1999 года

Моніка Левінскі сьцьвярджае, што экс-прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан пераконваў яе падпісаць дакумэнт аб адмове ад дачы паказаньняў у сувязі са справай аб інтымных адносінах паміж імі. Пра гэта Левінскі распавяла ў дакумэнтальным сэрыяле «Справа Клінтана», які выйшаў на тэлеканале A&E 18 лістапада.

У 1998 годзе стала вядома пра раман Клінтана, які тады быў прэзыдэнтам, і Левінскі, стажоркай Белага дома, якой тады было 22 гады. Тады кіраўнік дзяржавы публічна адмаўляў факт сэксуальных адносін паміж імі. Пасьля таго, як ён аспрэчыў уласныя словы, яго абвінавацілі ў ілжэсьведчаньні, што ледзь не прывяло да яго імпічмэнту. Гэта была трэцяя такая спроба ў гісторыі ЗША.

Левінскі заявіла, што здымкі дакумэнтальнага сэрыяла дапамаглі ёй пераасэнсаваць падзеі мінулага. Яна прызналася, што да гэтага часу саромеецца сваіх учынкаў, учыненых 20 гадоў таму. Некалькімі днямі раней яна прынесла прабачэньні Гілары Клінтан і яе дачцэ Чэлсі. Пры гэтым яна падкрэсьліла, што расчараваная тым, што Біл Клінтан не прынёс ёй выбачэньняў.

У сакавіку Левінскі ў часопісе Vanity Fair распавяла пра тое, што ацэньвае сваю сувязь з Клінтанам як «нераўнапраўныя», паколькі, паводле яе слоў, гэта былі адносіны стажоркі Белага дома з прэзыдэнтам. У той жа час яна падкрэсьліла, што ўступіла ў адносіны без прымусу з боку Клінтана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG