Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна арабская дзяржава заклікала зьмяніць стаўленьне арабскага сьвету да Ізраілю


Біньямін Нэтаньягу з султанам Амана Кабусам бэн Саідам
Біньямін Нэтаньягу з султанам Амана Кабусам бэн Саідам

Міністар замежных справаў Амана заявіў, што прыйшоў час прызнаць Ізраіль у якасьці габрэйскай дзяржавы. Гэта заява была зроблена праз дзень пасьля неабвешчанага візыту Біньяміна Нэтаньягу ў султанат Арабійскага паўвострава.

Юсуф бін Алава бін Абдула агучыў пазыцыю свайго ўрада ў дачыненьні да Ізраіля ў суботу.

«Ізраіль зьяўляецца дзяржавай, існуючым у рэгіёне, і мы ўсё гэта разумеем... Магчыма, прыйшоў час ставіцца да Ізраілю таксама, як да іншых дзяржаў рэгіёну, каб ён нёс такія ж абавязацельствы», — сказаў бін Алава падчас нарады па бясьпецы, якая праходзіла ў Бахрэйне.

Сустрэча прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу з султанам Амана Кабусам бэн Саідам адбылася ўпершыню за апошнія 20 гадоў, што зьяўляецца магчымым паказчыкам больш шчыльных сувязяў паміж дзьвюма краінамі.

Пра сустрэчу лідэраў Ізраіля і Амана было абвешчана толькі пасьля таго, як Нэтаньягу вярнуўся дадому. Па словах афіцыйнага прадстаўніка Ізраіля ў інтэрвію газэце New York Times, Нэтаньягу і Кабус сустрэліся пасьля чатырох месяцаў папярэдніх перамоваў.

Аман доўгі час пазыцыянаваў сябе як нэўтральны бок у многіх канфліктах, якія адбываюцца на Блізкім Усходзе. Ізраіль падтрымлівае афіцыйныя дыпляматычныя адносіны з дзьвюма арабскімі краінамі ў рэгіёне: Эгіптам і Ярданіяй. Візыт Нэтаньягу першы пасьля таго, як прэмʼер-міністар Ізраіля Шымон Перэс наведаў Аман у 1996 годзе і зьяўляецца прыкметай таго, што Аман успрымае Ізраіль як раўнапраўнага партнэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG