Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рызыкуем стварыць псыхоз». Макей запэўнівае ўкраінцаў, што ў Беларусі ім цалкам бясьпечна


Уладзімер Макей, кіраўнік МЗС Беларусі
Уладзімер Макей, кіраўнік МЗС Беларусі

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей лічыць, што «непаразуменьні» падчас наведваньняў украінцамі Беларусі і беларусамі Ўкраіны ня маюць «пастаяннага характару».

Так Макей пракамэнтаваў заяву кіраўніка МЗС Украіны Пазла Клімкіна, што ўкраінцам «небясьпечна наведваць Беларусь».

Уладзімер Макей сустрэўся са сваім украінскім калегам Паўлам Клімкіным на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны.

«Некаторыя нюансы могуць здарацца ў выпадку наведваньня грамадзянамі абедзьвух краін, — пагадзіўся Ўладзімір Макей, якога цытуе TUT.by. — Але ня трэба рабіць з гэтага высновы, што нешта падобнае адбываецца ўвесь час. Як мне здаецца, наогул ня трэба нагнятаць напружанасць вакол нейкіх адзінкавых выпадкаў, інакш мы рызыкуем стварыць у насельніцтва псыхоз. Я маю на ўвазе абодва бакі».

Інцыдэнт з затрыманьнем напярэдадні ў Менску ўкраінскага выдаўца Міколы Балабана ​беларускі міністар сьпісаў на тыя ж адзінкавыя выпадкі і ад сябе дадаў, што не хацеў бы, каб гэта станавілася тэндэнцый.

25 кастрычніка кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін выступіў з заявай, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць расейскія спэцслужбы, таму наведваць ўкраінцам Беларусь патэнцыйна небяспечна.

Летась у Гомлі быў схоплены і вывезены ў Расею грамадзянін Украіны Павал Грыб, а пазьней у Менску затрыманы і асуджаны на 8 год зьняволеньня ўкраінскі журналіст Павал Шаройка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG