Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр расейскі актор Мікалай Карачанцаў, які праславіў беларускія Белыя Росы


Мікалай Карачанцаў (зьлева) у фільме «Белыя Росы. Вяртаньне»
Мікалай Карачанцаў (зьлева) у фільме «Белыя Росы. Вяртаньне»

Савецкі і расейскі актор Мікалай Карачанцаў памёр у рэанімацыі маскоўскай лякарні за дзень да 74-годзьдзя, расказаў ТАСС ягоны сын Андрэй.

Мікалай Карачанцаў быў шпіталізаваны на пачатку кастрычніка з двухбаковым запаленьнем лёгкіх, праходзіў курс хіміятэрапіі — год таму ў яго выявілі рак лёгкага. Тыдзень таму паведамлялася, што яму становіцца лепей.

«Смуткую... Памёр выдатны актор, чалавек неверагоднай дабрыні і сьвету, — спачувае тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі. — Дзякуючы маім колішнім сябрам Ігару Дабралюбаву і Аляксею Дудараву, я быў знаёмы зь Мікалаем Пятровічам. Бачыў яго ў бальшыні роляў у Ленкоме, ён жа даваў мне запрашальнікі на спэктаклі — ніколі не забуду ягонага Ціля. Бачыў, як клясна ён працаваў на здымках фільма „Белыя росы “. Сядзеў зь ім і за сталом. Быў уражаны культурай, тактоўнасьцю, далікатнасьцю гэтага чалавека. І талент, працаздольнасьць, творчая аддача былі фантастычнымі. Сьветлая памяць...»

Акторскую кар’еру Мікалай Карачанцаў фактычна спыніў у 2005 годзе пасьля аўтамабільнай аварыі і 26 дзён комы. Да таго ён выканаў ролі ў дзясятках савецкіх, а затым і расейскіх фільмаў, у ліку якіх папулярныя «Сабака на сене», «Старэйшы сын», «Прыгоды Электроніка», «Чалавек з бульвара Капуцынаў», рок-опэра «Юнона і Авось». Карачанцаў таксама выконваў ролі ў тэатры, агучваў мультфільмы, сам сьпяваў песьні ў кіно, запісаў некалькі музычных альбомаў.

Адзін з самых вядомых фільмаў з Карачанцавым — пра беларускую вёску пад Горадняй, якая 10 гадоў таму ўвайшла ў межы гораду і цяпер зьнесеная. Стужка «Белыя Росы» 1983 году была зьнятая на «Беларусьфільме», у ёй расказваецца пра лёсы вяскоўцаў падчас урбанізацыі. У 2014 годзе на беларускай студыі зьнялі сыквэл, «Белыя Росы. Вяртаньне», у якім Карачанцаў выканаў эпізадычную ролю, нягледзячы на інваліднасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG