Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі міліцыя склала пратакол за стварэньне дакумэнтальнага фільму


Марыя Булавінская-Ляпіна
Марыя Булавінская-Ляпіна

На журналістку-фрылансэрку Марыю Булавінскую-Ляпіну за стварэньне дакумэнтальнага фільму «Бяздомны горад» пра зьнішчэньне драўлянай забудовы ў Гомлі склалі адміністрацыйны пратакол за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (ч.2 арт. 22.9 КоАп РБ), паведамляе «Гомельская вясна».

Пратакол склаў супрацоўнік АУС адміністрацыі Цэнтральнага раёну А. Гусеў.

Фільм «Бяздомны горад» быў зьняты на замову тэлеканалу «Белсат», журналістка выступала як яго аўтарка і рэжысэрка.

«Наколькі я ведаю, гэта першы выпадак, калі пратакол складзены за відэа ў такім фармаце, — камэнтуе Марыя Булавінская-Ляпіна. — Звычайна ўлады рэагуюць на вострыя сацыяльныя рэпартажы навіннага фармату, але тут іх зацікавіла тэма культурная, тэма захаваньня архітэктурнай спадчыны. Але рэакцыя гэта заканамерная — у фільме задакумэнтаваная найноўшая гісторыя вынішчэньня ў Гомлі драўлянай архітэктуры. У фільме праілюстраваныя высілкі гараджанаў у захаваньні старых дамоў. Лічу, што ўлады ініцыявалі судовы працэс менавіта ўбачыўшы за сабою славу герастратаў, людзей, якія пазбавілі стары горад суцэльнага пласта ўнікальнай архітэктуры».

У дачыненьні беларускіх журналістаў-фрылансэраў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», рэгулярна складаюць пратаколы за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ». Як паведамляецца на сайце тэлеканалу, за 2017 год «Белсат» заплаціў 35 тысяч даляраў штрафаў за працу без акрэдытацыі. На 1 верасьня 2018 году журналісты «Белсату» заплацілі ўжо амаль 29 тысяч даляраў штрафаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG