Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бульбаш» — гэта абраза? А «маскаль», «жыд» і «нігер»? Інстытут мовазнаўства даў афіцыйны адказ


Некаторыя з гэтых словаў, паводле заключэньня, зусім не абразьлівыя, хіба ў пэўным кантэксьце. Некаторыя «валодаюць дваістай афарбоўкай», а некаторыя — выразна нэгатыўныя. Выснову зрабілі на падставе слоўнікаў і Вікіпэдыі.

Юрыст Ігар Случак, вядомы ў інтэрнэце пад мянушкай «моўны інспэктар», і паліттэхноляг Аліна Нагорная, якая разам зь ім пачала кампанію «Стоп-бульбаш», атрымалі ад беларускай Акадэміі навук вынікі лінгвістычнага аналізу шэрагу словаў, якімі называюць нацыянальнасьці.

Яны хацелі даведацца, ці зьяўляюцца абразьлівымі словы «бульбаш», «маскаль», «жыд», «хач», «нігер», «пшэк», «лабус» і «хахол». Акадэмія навук адказала цытаваньнем слоўнікаў і кароткім вэрдыктам.

Заключэньне дала кандыдатка філялягічных навук, загадчыца аддзелу лексыкалёгіі і лексыкаграфіі філіі Інстытуту мовазнаўства Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Алена Лапцёнак. Ці толькі яна брала ўдзел у экспэртызе, з адказу незразумела.

Але вядома, якія крыніцы выкарыстоўваліся ў аналізе. Гэта беларуская Вікіпэдыя (толькі афіцыйным правапісам — Вікіпэдыю клясычным правапісам не ўжывалі), Тлумачальны слоўнік беларускай мовы пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы (1977–1984), Беларуска-расейскі слоўнік Байкова і Некрашэвіча (1925), слоўнік мовы «Нашай Нівы» (2007), а таксама шэраг сучасных расейскіх слоўнікаў і сайтаў, ад звычайных тлумачальных слоўнікаў да слоўнікаў жаргону.

Пры гэтым Вікіпэдыя, якую можа рэдагаваць любы ахвочы, у аналізе ідзе першай крыніцай зьвестак пра сучаснае маўленьне (і адзінай, дзе слову «бульбаш» прыпісваецца «сяброўскі характар»). Акрамя «Вікіпэдыі» і цытатаў са слоўнікаў у адказе на зварот Случака ёсьць толькі заключэньне.

Што пастанавілі

Паводле экспэртызы:

  • «Маскаль» і «нігер» — словы з выразнай нэгатыўнай канатацыяй, але выявіць іхны абразьлівы характар можна толькі пры ўжываньні ў пэўным тэксьце, у канкрэтнай камунікатыўнай сытуацыі. Пры ўжываньні на адрас канкрэтнага чалавека могуць быць крыўднымі і зьняважлівымі.
  • «Бульбаш», «жыд» і «хахол» — словы з дваістай эмацыйна-экспрэсіўнай афарбоўкай, адмоўнай і станоўчай. Абразьлівы характар можа быць вызначаны толькі ў пэўным кантэксьце. Пры гэтым слова «жыд» дае выразна нэгатыўную ацэнку ў расейскамоўнай культуры і нэўтральную ў беларускамоўнай.
  • «Лабус», «пшэк» і «хач» — словы без нэгатыўнай канатацыі, характар ацэнкі і абразьлівасьць могуць быць вызначаныя толькі ў канкрэтным кантэксьце. Але словы адносяцца да жаргоннай лексыкі, маюць заніжаную стылістычную афарбоўку.

Ці падабаецца беларусам быць бульбашамі?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:50 0:00

«Гэта не экспэртыза»

Случак і Нагорная засталіся незадаволенымі тым, як праводзілася экспэртыза. Аліна Нагорная кажа, што яны зьбіраюцца абскарджваць экспэртызу, якую называе «не экспэртызай, а сумнеўным дакумэнтам без навуковых зьвестак, але з граматычнымі памылкамі», і рабіць новыя запыты і крокі, каб атрымаць «нармальную экспэртызу».

Аліна Нагорная і Ігар Случак

Случак называе аналіз «непрафэсійным і дылетанцкім», «вельмі павярхоўным» і «ненавуковым» дадаючы, што заяўляе гэта, напісаўшы магістарскую дысэртацыю. У аналізе ёсьць спасылкі на некампэтэнтныя крыніцы — маўляў, на тую ж Вікіпэдыю нельга спасылацца нават у курсавых работах ва ўнівэрсытэтах (і ў артыкулах Вікіпэдыі, на якія спасылаюцца ў экспэртызе, няма спасылак на крыніцы зьвестак).

Ён дадае, што экспэртыза шмат калі спасылаецца на расейскія крыніцы. І калі для слова «нігер», кажа Случак, гэта яшчэ можна лічыць абгрунтаваным, то ў выпадку словаў «маскаль» і «бульбаш» — не, бо для расейцаў першае будзе відавочна абразьлівым, а другое нармальным. Беларускія рэаліі, лічыць ён, не прааналізаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG