Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post: Трамп адмовіўся апублікаваць ухвальны нэкралёг пра Маккейна


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся апублікаваць афіцыйную заяву ў памяць сэнатара Джона Маккейна, які памёр у суботу. Пра гэта паведамляе газэта Washington Post са спасылкай на ананімныя крыніцы ў Вашынгтоне.

Паводле зьвестак выданьня, прэс-сакратар Белага дому Сара Сандэрс, кіраўнік апарату Джон Келі ды іншыя супрацоўнікі адміністрацыі загадзя падрыхтавалі для Трампа тэкст заявы, у якой Маккейн названы «героем» празь яго ахвярны ўчынак падчас віетнамскай вайны. Прэзыдэнт, аднак, адмовіў сваім памочнікам у публікацыі і абмежаваўся толькі кароткім паведамленьнем у Твітэры: «Маё глыбокае спачуваньне і павага сям’і сэнатара Джона Маккейна. Нашы сэрцы і малітвы з вамі!».

Сара Сандэрс у нядзелю адмовілася ад камэнтароў.

Паводле Washington Post, Маккейн наказаў былым прэзыдэнтам — Джорджу Бушу і Бараку Абаме — выступіць на яго пахаваньні з разьвітальнымі прамовамі. Пры гэтым, паводле волі нябожчыка, Трамп не павінен быць запрошаны на пахаваньне.

Маккейн жорстка крытыкаваў Трампа за яго ўнутраную і замежную палітыку, а таксама за нападкі на журналістаў. Сустрэчу кіраўніка Белага дому з Уладзімірам Пуціным у Хэльсынкі сэнатар называў «трагічнай памылкай», заявіўшы, што «шкоду, нанесеную наіўнасьцю, эгаізмам і сымпатыяй прэзыдэнта да аўтакратаў, цяжка ацаніць». Трамп, у сваю чаргу, называў Маккейна «некампэтэнтным», а падчас прэзыдэнцкай кампаніі заявіў, што сэнатар «стаў героем таму, што трапіў у палон».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG