Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦТ у 2019 годзе пройдзе па-новаму, з «базавым балам»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 2019 годзе цэнтралізаванае тэставаньне мае прайсьці па-новаму. І гэта зробіць вынікі іспытаў больш празрыстымі, лічыць першы намесьнік дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Натальля Вайцяховіч.

«Сутнасьць новай мэтодыкі ў тым, што ў кожнага заданьня будзе вызначаны першасны бал, чаго цяпер няма, — паведаміла журналістам 15 жніўня Натальля Вайцяховіч. — Яго кожны абітурыент будзе ведаць да пачатку тэставаньня. Затым пры праверцы работ абітурыентаў будуць уведзеныя каэфіцыенты, і далей ставіцца тэставы выніковы бал. І першасны бал, і тэставы выніковы абітурыенты змогуць пабачыць на сайце».

Яна дадала, што хоць вынікі цэнтралізаванага тэставаньня сёлета лічыліся паводле старой сыстэмы, якая ўжываецца ўжо 12 гадоў, аднак адначасова адбылася і «сур'ёзная апрабацыя» новай сыстэмы. Цяпер сумарны бал за тэст залежыць ня толькі ад таго, колькі заданьняў правільна выканаў абітурыент, але і ад таго, які адсотак абітурыентаў таксама выканаў гэтыя заданьні правільна.

Пра тое, што сыстэма ацэнкі цэнтральнага тэставаньня можа зьмяніцца ўжо ў наступным годзе, тыдзень таму заяўляў міністар адукацыі Ігар Карпенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG