Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як гарбуз можа дапамагчы ня страціць аптымізму


Калі пра памяць вядома дастаткова шмат, то пра асаблівасьці эмацыйнасьці ў сталым веку мы звычайна не задумваемся. А насамрэч гэта вельмі цікавая і важная тэма.

У сталым узросьце нярэдка разьвіваецца такая форма псыхалягічнага стану, якая завецца ўзростава-сытуацыйнай дэпрэсіяй. Яна вызначаецца тым, што ў чалавека фармуецца працяглае, устойлівае зьніжэньне настрою, якое ўпершыню ўзьнікла ў сталым узросьце. Чалавек перажывае адчуваньне сваёй непатрэбнасьці, незапатрабаванасьці, пустэчы навокал, яму становяцца нецікавымі падзеі вакол яго, ён перастае бачыць сэнс у будучыні.

Пры гэтым нярэдка старыя людзі з узростава-сытуацыйнай дэпрэсіяй пачынаюць адмоўна ставіцца да маладых людзей, а асноўным псыхатраўмуючым фактарам становіцца асабісты ўзрост, непрыманьне асабістага старэньня. Важна разумець, што такога кшталту зьмены не зьяўляюцца паталягічнымі, гэта не хвароба, а проста асаблівасьці рэагаваньня на старэньне.

З боку фізіялёгіі старэньня такія зьмены эмацыйнай сфэры тлумачацца тым, што ў галаўным мозгу адбываецца вельмі важны працэс запавольваньня перадачы нэрвовага імпульсу ад адной нэрвовай клеткі да іншай. Перадача нэрвовага імпульсу адбываецца па так званых міелінавых нэрвовых валокнаў, іх можна параўнаць з электрычнымі правадамі ў памяшканьнях. Вельмі вялікі адсотак масы галаўнога мозгу прыпадае менавіта на міелін — гэта спэцыяльнае рэчыва, якое фармуе валокны-перадатчыкі інфармацыі паміж клеткамі.

Дык вось адна з характэрных рысаў старэньня — зьніжэньне масы белага рэчыва галаўнога мозгу, спачатку гэта адбываецца ў скроневых, а потым у лобных долях. Белае рэчыва складваецца зь міеліну. Зьніжэньне масы белага рэчыва адбываецца таму, што зьніжаецца якасьць і колькасьць міеліну, што ў сваю чаргу адмоўна адбіваецца на якасьці перадачы нэрвовага імпульсу. Клеткі галаўнога мозгу паміж сабой становяцца, вобразна кажучы, менш спалучанымі, што адбіваецца на хуткасьці фармаваньня эмоцый, яны таксама становяцца менш аптымістычнымі і рыгіднымі.

У разьліку на 100 грамаў масы найболей цынку ў наступных прадуктах харчаваньня: гарбузныя семкі — 10 мг, семкі сланечніку — 5,3 мг, жывёльнае мяса — ад 3 да 8 мг, мяса птушкі — 0,8 — 3,5 мг; сыр — 3-4 мг, бабовыя культуры — ад 1,5 да 4 мг, шакалядныя цукеркі — 1-2 мг.

Цікава, што ў апошнія гады зьявіліся навуковыя дадзеныя, якія сьведчаць, што прадукты харчаваньня, у склад якіх ўваходзіць цынк, садзейнічаюць запавольваньню працэсаў разбурэньня міеліну ў галаўным мозгу. Таму была зроблена выснова, што спажываньне неабходнай колькасьці прадуктаў з цынкам станоўча адбіваецца на фармаваньні міеліну ў галаўным мозгу.

Сутачная патрэба ў цынку складае 8 мг для жанчын і 11 мг для мужчын. У разьліку на 100 грамаў масы найболей цынку ў наступных прадуктах харчаваньня: гарбузныя семкі — 10 мг, семкі сланечніку — 5,3 мг, жывёльнае мяса — ад 3 да 8 мг, мяса птушкі — 0,8 — 3,5 мг; сыр — 3-4 мг, бабовыя культуры — ад 1,5 да 4 мг, шакалядныя цукеркі — 1-2 мг.

Ну і напрыканцы традыцыйная практычная парада: адным з мэтадаў захаваньня добрага эмацыйнага стану і пазьбяганьня ўзростава-сытуацыйнай дэпрэсіі ў сталым веку зьяўляецца спажываньне прадуктаў, багатых на цынк. Першае месца сярод іх займае гарбуз і яго семкі. Так што спажываньне гарбузікаў у нейкай ступені дапаможа захаваць аптымізм.

Хаця галоўнае, вядома, — не забывацца пра сваіх старых, прыслухоўвацца да іх патрэб і рознымі шляхамі ўтрымліваць іх у грамадзтве, падкрэсьліваючы важнасьць іх чалавечай прысутнасьці.

(Паўтор публікацыі з 16 жніўня 2017 году)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG