Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды ўводзяць забарону на нашэньне паранджы і нікабу


Першая палата парлямэнта Нідэрляндаў прагаласавала за забарону нашэньня ў грамадзкіх месцах адзеньня, якое закрывае твар. Паводле новага закону, у транспарце, школах, бальніцах і дзяржаўных установах нельга будзе насіць паранджу, нікаб і чадру. Парушальнікам пагражае штраф у памеры 400 эўра.

Мяркуецца, што новы закон уступіць у сілу ў пачатку 2019 года. Па дадзеных нямецкага агенцтва DPA у Нідэрляндах пражываюць каля 400 жанчын, якія носяць мусульманскія строі, што цалкам закрываюць твар.

У канцы траўня забарона на нашэньне ў грамадзкіх месцах вопраткі, што закрывае твар, уключаючы нікаб і бурку, увёў парлямэнт Даніі.

Раней нашэньне адзеньня і галаўных убораў, якія зачыняюць твар, ужо было забаронена, у прыватнасьці, у Аўстрыі, Бэльгіі і Францыі, у некаторых раёнах Швайцарыі і Гішпаніі, а таксама ў правінцыі Квэбэк у Канадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG