Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі тысяч беларусаў на разьвітаньні з Васілём Быкавым. ФОТА

22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Ён памёр у 20 гадзін 30 хвілінаў у анкалягічным цэнтры ў Бараўлянах — праз тры тыдні пасьля вяртаньня з Прагі, дзе ў сакавіку яму была зробленая апэрацыя.

Пахаваньне Васіля Быкава 25 чэрвеня адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам. На пахаваньне не прыйшоў Аляксандар Лукашэнка, але разьвітацца зь пісьменьнікам прыйшлі дзясяткі тысяч людзей. Труну несьлі на руках да плошчы Якуба Коласа, да Ўсходніх могілак ішлі тысячы людзей пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Пазьней дзяржаўныя СМІ перадалі словы Лукашэнкі, што апазыцыя нібыта скарыстала пахаваньне пісьменьніка ў сваіх мэтах — аднак тое было сапраўднае народнае разьвітаньне.


XS
SM
MD
LG