Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 30 аўтараў прэтэндуюць на прэмію Ежы Гедройця


Прэмія імя Ежы Гедройця
Прэмія імя Ежы Гедройця

Арганізатары прэміі Ежы Гедройця-2018 абвясьцілі поўны сьпіс намінантаў.

Прэтэндаваць на ўдзел у конкурсе маглі кнігі, напісаныя на беларускай мове, у жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 сьнежня 2017 году. Прыём заявак спынены 31 траўня.

Летась пераможцам стаў аўтар Свабоды Зьміцер Бартосік з кнігай «Жыў у пана верабейка гаварушчы». Сёлета ж за галоўны прыз у 5000 эўра будуць змагацца наступныя аўтары — агулам больш за тры дзясяткі:

  1. Мікола Адам. «Мястэчка» (Выдавецтва Стрэльбіцкага, Кіеў).
  2. Алесь Аркуш. «Сядзіба» (Полацкае ляда, Полацак).
  3. Уладзімер Арлоў. «Танцы над горадам» (Логвінаў, Менск).
  4. Анатоль Астапенка. «Між сьветам тым і гэтым» (Логвінаў, Менск).
  5. Альгерд Бахарэвіч. «Сабакі Эўропы» (Логвінаў, Менск).
  6. Аляксандар I. Бацкель. «Квадратурынавы маёнтак» (Логвінаў, Менск).
  7. Міхась Булавацкі. «Беларус у Беларусі» (Смаленск, Менск).
  8. Вольга Гапеева. «(В)ядомыя гісторыі» (Логвінаў, Менск).
  9. Валеры Гапееў. «Мая мілая ведзьма» (Мастацкая літаратура, Менск).
  10. Адам Глобус. «Сямʼя» (Мастацкая літаратура, Менск).
  11. Аліна Длатоўская. «Ген зямлі» (Кнігазбор, Менск).
  12. Зьміцер Дзядзенка. «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» (Янушкевіч, Менск).
  13. Леанід Дранько-Майсюк. «Натуральны, як лінія небасхілу» (Кнігазбор, Менск).
  14. Валянцін Дубатоўка. «Чужы» (Кнігазбор, Менск).
  15. Зінаіда Дудзюк. «Пара высокага сонца» (Альтэрнатыва, Берасьце).
  16. Міхась Зізюк. «Планктон» (Галіяфы, Менск).
  17. Зараслава Камінская. «Русалкі клічуць» (Кнігазбор, Менск).
  18. Ганна Кандрацюк. «Па Прыпяці па Нобель» (Кнігазбор, Менск).
  19. Віктар Карамазаў. «Пад крыжам» (Кнігазбор, Менск).
  20. Інэса Курʼян. «Бэзавы бамжак» (Выдавецтва Янушкевіч, Менск).
  21. Зьміцер Кустоўскі. «Прытулак» (Галіяфы, Менск).
  22. Максім Кутузаў. «Князь-ваўкалак» (Галіяфы, Менск).
  23. Ніна Лістота. «Каханьні» (Кнігазбор, Менск).
  24. Вікенці Мароз. «Перажытае-незабытае» (Галіяфы, Менск).
  25. Вінцэсь Мудроў. «Забойца анёла» (Кнігазбор, Менск).
  26. Ганна Севярынец. «Дзень Сьвятога Патрыка» (Рэгістр, Менск).
  27. Павал Севярынец. «Беларусалім» (ФОП Серадняк Т.К., Днепр, Украіна).
  28. Франц Сіўко. «Штрыхкоды» (Галіяфы, Менск).
  29. Аляксандар Тамковіч. «Мазаіка жыцьця» (Медысонт, Менск).
  30. Анка Упала. «На заснежаны востраў» (Янушкевіч, Менск).
  31. Ксенія Шталенкова. «Губэрнскі дэтэктыў». Справа аб крывавых дукатах (Кнігазбор, Менск).
  32. Людміла Шчэрба. «Урбан. М» (Янушкевіч, Менск).

Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі. Дыплём і чэк уручаецца пачынаючы ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Заснавалі прэмію амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Папярэднія пераможцы

  • Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012);
  • Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013);
  • Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014);
  • Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015);
  • Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016);
  • Зьміцер Бартосік з кнігай «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017).

Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG