Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія чыноўнікі патлумачылі, чаму пагражалі паставіць на ўлік беспрацоўную маці 6-гадовай дзяўчынкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнікі аддзелаў адукацыі Гомля выказаліся наконт сытуацыі, якая займела грамадзкі розгалас. Адміністрацыя дзіцячага садку № 160 у лісьце да маладой маці заявіла, што яе дачка знаходзіцца ў «экстрэмальнай жыцьцёвай сытуацыі», бо жанчына не працуе з 18 траўня — два тыдні.

Праз гэта Натальля можа трапіць у «сацыяльна-небясьпечнае становішча». Разам з тым у лісьце зь дзіцячага садку падаецца інфармацыя, што жыльлёва-бытавыя ўмовы сям’і здавальняючыя, дзяўчынка мае свой пакой, цацкі, ежу, адзеньне і абутак. Тым ня менш сям’я патрабуе «падвышанай пэдагагічнай увагі».

Сваё бачаньне сытуацыі на старонках «Гомельскіх ведамасьцяў» і сайту адміністрацыі Савецкага раёну прадставілі чыноўнікі.

Газэта «Савецкі раён» піша, што Натальля зарэгістраваная ў Лельчыцах, жыве ў Гомлі з 6-гадовай дачкой Аляксандрай нядаўна. Дзяўчынка зь лютага наведвае дзіцячы садок № 160. Паводле інфармацыі выданьня, непаўналетняя «тыднямі не наведвала садок», пры гэтым маці не лічыла патрэбным нават патэлефанаваць выхавальніку.

«Адмову ісьці на кантакт тлумачыла проста: „Ня ваша справа“».

З сакавіка па травень Натальля працавала санітаркай, але яе дачка працягвала сыстэматычна не хадзіць у сад.

«З кім дзіця было ў гэты час, невядома. Ведаем дакладна, што ні ў таты, ні ў бабулі ў Лельчыцах яе не было», — цытуе выданьне загадчыцу садку № 160 Ірыну Барысевіч.

Адміністрацыю садку насьцярожыла, што па дзяўчынку пачаў прыходзіць незнаёмы мужчына.

«Зразумелая справа, яму дзяўчынку не аддавалі. Маме гэта не спадабалася, пачаліся прэтэнзіі. Але ў дашкольных устаноў ёсьць інструкцыя, якая забараняе перадаваць дзяцей чужым людзям», — дадала загадчыца.

У аддзеле адукацыі Савецкага раёну кажуць, што дашкольная ўстанова некарэктна паведаміла сямʼі пра фактары сацыяльнай рызыкі. Адсутнасьць працы ў маці — не падстава, каб прызнаваць, што дзіця ў сацыяльна небясьпечным становішчы.

На 14 чэрвеня жанчыну запрасілі ў адміністрацыю Савецкага раёну.

У аддзеле адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Савецкага раёну сытуацыю патлумачылі і «Гомельскім ведамасьцям».

«Зь лютага 2018 году дзяўчынка наведвала садок усяго месяц. З 22 лютага да 20 красавіка і з 20 мая да 7 чэрвеня дзяўчынка ў садку не зьяўлялася. Прычыну доўгай адсутнасьці дачкі мама ў садку тлумачыць адмовілася. Адмовілася Натальля таксама ад рэкамэндацый спэцыялістаў займацца з настаўнікам-дэфэктолягам (да чаго, на думку супрацоўнікаў установы, ёсьць паказаньні)», — падаюць інфармацыю «Гомельскія ведамасьці».

Чыноўнікі кажуць, што ліст да маці быў «прафіляктычнага характару».

Сьвятлана Алексіевіч дапамагла шматдзетнай сям’і з Гомля, пра якую пісала Свабода

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG