Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекаваньне раку і макет Горадні: 10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Выкладчык Вайсковай акадэміі: Наш старажытны герб «Пагоня» мае безумоўна ваенны складнік

​Чаму веды беларускага вайскоўца пра Яна Караля Хадкевіча і Багуслава Радзівіла ня менш важныя, чым веданьне найноўшай вайсковай тэхнікі? Хто варты быць у пантэоне беларускіх вайскаводаў? У чым адметнасьць беларускай вайсковай школы? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе распавёў падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі.​

«Купала быў бы шчасьлівы». Дубавец і Марціновіч пра адмову «НН» ад паперы і будучыню СМІ

«Наша ніва» спыняе рэгулярны выхад папяровай газэты. Выданьне з падзагалоўкам «Першая беларуская газэта» будзе існаваць толькі ў электроннай форме як партал NN.BY. Гутарка з рэдактарам адноўленай у 1990 годзе «Нашай нівы» Сяргеем Дубаўцом і цяперашнім рэдактарам, але ўжо толькі сайту «Нашай нівы», Ягорам Марціновічам.

У Менску назвалі вуліцы ў гонар міністра ўраду БНР, дывэрсанта НКВД і расстралянага паэта

Менскі гарадзкі савет дэпутатаў пастанавіў надаць назвы некаторым часткам Менску, дзе маюць зьявіцца новыя вуліцы і паркі.

Яны вяртаюцца. Якую Беларусь шукаюць габрэйскія турысты?

Габрэі, якія восемдзесят гадоў таму беглі зь Беларусі, цяпер вяртаюцца. Штуршком стала адмена візаў для Ізраілю ў канцы 2015 году і нядаўні «бязьвіз» для 80 дзяржаваў. Габрэйскія турысты шукаюць тут ня толькі пахаваньні продкаў, але і таннага экстрыму.

Гуру амэрыканскіх хакераў пра беларускі ПВТ і пажары ад крыптавалюты

Джэф Мос, які цяпер уваходзіць у Дарадчую раду па ўнутранай бясьпецы ЗША, 25 гадоў таму заснаваў адну з найбуйнейшых хакерскіх канфэрэнцый у сьвеце. Мос адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

Што цікавіць і хвалюе сучасную моладзь: маркетынгавае дасьледаваньне беларускага «пакаленьня Z»

​Беларускі сайт Marketing.by апублікаваў маркетынгавае дасьледаваньне, праведзенае агенцтвам Vondel/Hepta, прысьвечанае маладому пакаленьню беларусаў (як называюць яго у дасьледаваньні, «пакаленьне Z») 1995−2005 гадоў нараджэньня.​

Лекары ў ЗША вылечылі рак грудзей у тэрмінальнай стадыі пры дапамозе «пераліваньня» лімфацытаў

​Прырода Nature апублікаваў артыкул каманды навукоўцаў з Амэрыканскага нацыянальнага цэнтра па дасьледаваньні рака ў Бэтэсьдзе, у Мэрылэндзе. У ёй распавядаецца пра экспэрымэнтальны мэтад лячэньня рака, які ў будучыні можа выратаваць жыцьці тысяч людзей, у тым ліку тых, у каго рак быў знойдзены занадта позна, ужо ў тэрмінальнай (канчатковай) стадыі.​

«На яго пайшла аднапакаёвая кватэра». Краязнаўца зрабіў макет Горадні за дванаццаць год

Горадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха закрывае жалюзі, выключае сьвятло і націскае на пуск прэзэнтацыі. Перад ім на шаснаццаці квадратных мэтрах ягоная Горадня: ад Нёмана да вуліцы Дамініканскай, ад Гараднічанкі да вуліцы Маладзёжнай. Гэты горад ужо ніколі ня будзе такім: з дамінантнай Фарай Вітаўта, камэрным Рынкам і ратушай з самым старым гадзіньнікам у Эўропе.​

А каб цябе цяміла! Беларускія зычэньні перад экзамэнам — бяз пуху і пер’я

Падчас студэнцкай сэсіі ды выпускных экзамэнаў — пра розныя зычэньні. Польскія студэнты кажуць «зламі нагу», расейскія — «ни пуха ни пера». У мовах сьвету знойдзем і добрыя пажаданьні, і прымхлівыя несапраўдныя праклёны. А чаго зычыць беларускім студэнтам і як на тое адказаць? Як зычыць здароўя і плёну, як рэагаваць на чханьне?

Мірскі замак 40 гадоў таму. Эпічныя фота Сяргея Дубаўца

Улетку 1978 году студэнты факультэту журналістыкі БДУ Ігар Гермянчук (ён часам трапляе ў кадар) і Сяргей Дубавец зрабілі фатасэсію на Мірскім замку, які ў тыя часы меў зусім іншы вобраз эпічнай руіны, што проста дыхала пракаветнасьцю нашай мінуўшчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG