Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт спэцдакладчыка ПАРЭ ў Беларусь адмяняецца. Ён зламаў нагу


Андрэа Рыгоні (справа) і Ўладзімер Макей, міністар замежных спраў Беларусі, архіўнае фота
Андрэа Рыгоні (справа) і Ўладзімер Макей, міністар замежных спраў Беларусі, архіўнае фота

Спэцдакладчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні ня здолеў наведаць Менск з заплянаваным візытам 6 чэрвеня.

«Паводле тых зьвестак, якія мы атрымалі з Парлямэнцкай асамблеі, спадар Рыгоні зламаў нагу. Праз гэта ён і адмяніў візыт», — паведаміў сёньня Свабодзе кіраўнік беларускай дэлегацыі ў супрацы з ПАРЭ Андрэй Навумовіч.

Паўнамоцтвы Андрэа Рыгоні павінны былі скончыцца ў канцы чэрвеня. А выбірацца спэцдакладчыкам па Беларусі яшчэ раз ён ня мог таму, што статут ПАРЭ забараняе аднаму і таму ж дэпутату займаць гэтую пасаду болей за два разы.

Да таго ж на апошніх парлямэнцкіх выбарах у Італіі Рыгоні ня выбралі дэпутатам нацыянальнага парлямэнту — абавязковая ўмова для працы ў ПАРЭ.

Рыгоні думае пра Беларусь. 5 клопатаў былога спэцдакладчыка ПАРЭ

Хто будзе новым спэцдакладчыкам па Беларусі ў ПАРЭ, пакуль невядома. Паводле неафіцыйнай інфармацыі з Парлямэнцкай асамблеі, сярод найбольш верагодных прэтэндэнтаў дэпутаты ад Нідэрляндаў, Нямеччыны і Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG