Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герояў паўстаньня Каліноўскага пахаваюць у Вільні безь беларускай дэлегацыі


Могілкі Роса, Вільня
Могілкі Роса, Вільня

Выяўленыя на Замкавай гары ў Вільні парэшткі паўстанцаў Каліноўскага будуць пахаваныя на віленскіх могілках Росы. Такое рашэньне абвясьціла літоўская ўрадавая камісія, піша wilnoteka.lt.

Цырымонія адбудзецца ў ліпені або жніўні 2019 году з удзелам прадстаўнікоў польскага боку і будзе мець рэлігійны характар.

«Мы плянуем арганізаваць супольныя ўрачыстасьці з польскім бокам, для Польшчы гэта таксама вельмі важна, а з гістарычнага гледзішча мо і важней, чым для нас», — сказаў віцэ-канцлер ураду Літвы Дэйвідас Матулёніс.

Дэйвідас Матулёніс
Дэйвідас Матулёніс

​Ён дадаў, што ва ўрачыстасьці мог бы прыняць удзел і беларускі бок, але пакуль, паводле яго, Беларусь не цікавілася знойдзенымі парэшткамі.

Сярод двух магчымых варыянтаў месца была абараная капліца на Росах. Іншыя варыянтам была капліца ў касьцёле сьвятых Піліпа і Якуба на Лукіскім пляцы, дзе яны былі пакараныя сьмерцю.

«Гэта будзе своеасаблівы пантэон кіраўнікоў паўстаньня 1863–64 гадоў», — сказаў Матулёніс.

Вядома, што ў 1863–64 гадох на Лукіскім пляцы былі пакараныя сьмерцю 21 лідэр і ўдзельнік паўстаньня Каліноўскага. На Замкавай гары да гэтага часу былі выяўленыя парэшткі 17 зь іх. 13 целаў ужо ўдалося ідэнтыфікаваць.

«Праўда выходзіць на паверхню», — беларускія гісторыкі пра знаходку магілы Каліноўскага

Гара Гедыміна
Гара Гедыміна

Навукоўцы ня маюць сумневу наконт парэшткаў Зыгмунта Серакоўскага. Пры ім быў знойдзены пярсьцёнак з выгравэраванымі імёнамі — Зыгмунт і Апалёнія, а таксама дата шлюбу — 1862 год. Пра пакараньне сьмерцю іншага паўстанца на імя Зыгмунт навукоўцам невядома.

Пярсьцёнак Зыгмунта Серакоўскага
Пярсьцёнак Зыгмунта Серакоўскага

Парэшткі самога Кастуся Каліноўскага пакуль не ідэнтыфікаваныя да канца. Паводле прарэктара Віленскага ўнівэрсытэту прафэсара мэдычнага факультэту Рымантаса Янкаўскаса, «ёсьць рэальны кандыдат, але пакуль нельга на 100% сказаць, што гэта парэшткі Каліноўскага».

Як літоўцы зачышчалі памяць пра Каліноўскага і зьнесьлі магілу паўстанцаў

У чэрвені пачынаюцца чарговыя пошукі парэшткаў ня знойдзеных дагэтуль чатырох з 21 паўстанца, якія былі пакараныя сьмерцю на Лукіскім пляцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG