Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сацыял-дэмакратаў з БСДП(Г) праз тыдзень будзе новы старшыня


Ірына Вештард
Ірына Вештард

Справаздачна-выбарчы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адбудзецца 11 сакавіка 2018 году ў Менску. Падрыхтоўку да яго абмеркаваў цэнтральны камітэт партыі на сваім пасяджэньні 4 сакавіка.

На партыйным форуме выберуць новага лідэра партыі. Статут БСДП (Грамада) абмяжоўвае старшынства адной і той жа асобы цягам трох тэрмінаў па два гады. Дзейная партыйная старшыня Ірына Вештард ачольвае партыю з сакавіка 2012 году.

«Рэальна спадарыня Ірына кіруе партыяй нават 7 гадоў. Я перадаў ёй старшынскія паўнамоцтвы ў 2011 годзе. Але той зьезд Міністэрства юстыцыі не прызнала юрыдычна бездакорным. Таму афіцыйна абраньне адбылося праз год — у сакавіку 2012-га», — удакладняе сытуацыю для Свабоды партыйны вэтэран Анатоль Сідарэвіч.

Кіраўніцтва партыі не называе прозьвішчаў магчымых кандыдатаў на старшынства. Кажуць, што гэта зьвязана з тым, што кожны дэлегат зьезду можа прапанаваць любую кандыдатуру. Аднак, паводле інфармацыі Свабоды, найбольш верагодны прэтэндэнт на пасаду — цяперашні першы намесьнік Ірыны Вештард Ігар Барысаў.

Ігар Барысаў
Ігар Барысаў

«Гэта малады палітык сучаснай эўрапейскай школы. Ён свабодна валодае ангельскай мовай. Чымсьці ён мне нагадвае былога ўкраінскага прэм’ера Арсена Яцанюка. У Беларусі побач зь ім я паставіў бы толькі Алеся Лагвінца», — ахарактарызаваў Барысава старшыня суполкі БСДП(Г) Савецкага раёну Менска, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Павал Знавец.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG