Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арытмэтыка і альгебра яўкі на мясцовых выбарах


Падлік галасоў на адным з участкаў у Менску
Падлік галасоў на адным з участкаў у Менску

Паводле Цэнтарвыбаркаму, яўка на сёлетніх мясцовых выбарах склала 77,05 %, амаль столькі ж, колькі на папярэдніх мясцовых выбарах (на 0,22% менш). Пры гэтым рэкорднай сёлета была яўка на датэрміновае галасаваньне — 34,95%. З кожнымі чарговымі выбарамі яўка на датэрміновыя выбары няўхільна расла. Вось як выглядае яна ў рэгіянальным разрэзе.

Яўка на датэрміновае галасаваньне (13-17.02)

Агульная яўка на выбары

Яўка ў асноўны дзень галасаваньня

18.02

Берасьцейская

31,84

79,16

47,32

Віцебская

34,96

84,49

49,53

Гомельская

36,48

80,76

44,28

Горадзенская

34,55

79,81

45,26

Менская

34,61

77,97

43,36

Магілёўская

36,36

82,26

45,9

Менск

35,69

64,41

28,72

Беларусь

34,95

77,05

42,1

На першы погляд, лічбы першага і трэцяга слупкоў па многіх рэгіёнах аказаліся ў адваротнай залежнасьці: чым вышэйшы адсотак тых, хто прагаласаваў да 18 лютага, тым менш прагаласавала ў асноўны дзень галасаваньня. У Гомельскай, Магілёўскай вобласьцях і ў Менску ў датэрміновым галасаваньні паўдзельнічала людзей больш, чым у сярэднім па краіне; у Менскай, Горадзенскай і Берасьцейскай вобласьцях — менш, чым у сярэднім па краіне; у Віцебскай — прыкладна столькі ж, колькі ў сярэднім.

У дзень асноўнага галасаваньня самую высокую яўку далі Берасьцейшчына і Віцебшчына, сталіца прадэманстравалі 18 лютага мінімальную яўку, толькі ў сталіцы ў гэты дзень прагаласавала менш людзей, чым падчас папярэдняга галасаваньня.

Гэтую залежнасьць можна патлумачыць эфэктам замяшчэньня: датэрміновым галасаваньнем скарысталіся тыя, хто і так зьбіраўся галасаваць — чым больш іх прагаласавала датэрмінова, тым менш прыйшло 18-га.

Аднак сувязь не была моцная: напрыклад, Магілёўшчына прадэманстравала адну з самых высокіх явак і на датэрміновым галасаваньні, і на асноўным. Карэляцыйны аналіз сьведчыць пра адсутнасьць значымай сувязі паміж яўкай на датэрміновым галасаваньні і ў дзень асноўнага галасаваньня, адпаведны каэфіцыент карэляцыі Пірсана мае значэньне −0.293, што азначае фактычную адсутнасьць сувязі.

І гэтая адсутнасьць сувязі сьведчыць аб тым, што прырода пераменных у значнай ступені розная: прыход на галасаваньне 18 лютага да пэўнай ступені было вынікам свабоднага волевыяўленьня выбарнікаў, удзел у датэрміновым галасаваньні быў абумоўлены ў значнай ступені адміністрацыйным ціскам і прымусам. Дзе прымус (сьціпла названы сп-няй Ярмошынай стымуляцыяй) быў мацнейшы, больш жорсткі, там і яўка на датэрміновае галасаваньне была вышэйшая. Ступень гэтай жорсткасьці вызначалася зусім не настроямі насельніцтва адпаведнага рэгіёну, а настроямі тамтэйшага начальства. Найбольш красамоўны прыклад — Менск.

Таму і не зьдзіўляе нулявая карэляцыя індыкатараў настрояў начальства (яўкі на датэрміновае галасаваньне) і настрояў насельніцтва (яўкі 18 лютага). Аднак заўважым, што карэляцыя менавіта нулявая, а не адмоўная, у цэлым па краіне няма значнай адмоўнай сувязі, каб людзі асабліва млява ішлі на выбары 18 лютага там, дзе асабліва моцна гналі на датэрміновае галасаваньне. Нуль — ён і ёсьць нуль, сувязі няма, улада жыве сваім жыцьцём, а народ — сваім. Ня тое, што супраць — сваім, пэрпэндыкулярным, так бы мовіць, жыцьцю ўлады.

Як у Беларусі праходзілі «мясцовыя» выбары. Усё самае важнае


Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG