Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белнафтахім» прапануе ўзьняць цэны на паліва як мінімум на 23% 


Адна зь беларускіх АЗС, ілюстрацыйнае фота
Адна зь беларускіх АЗС, ілюстрацыйнае фота

Кіраўніцтва канцэрну «Белнафтахім» лічыць, што дзеля рэнтабэльнай працы галіны неабходна выраўнаць беларускія цэны на аўтамабільнае паліва з расейскімі.

Пра гэта ў камэнтары для газэты «Советская Белоруссия» сказаў намесьнік старшыні аб’яднаньня Андрэй Рыбакоў.

«За жнівень-сьнежань цана нафты вырасла на 25,8%. У 2018 годзе на 10% павялічваюцца стаўкі акцызаў на маторнае паліва. Для кампэнсацыі стратаў нафтаперапрацоўчых заводаў кошты на нафтапрадукты трэба павялічваць.

Прычым, назапашваецца псыхалягічна значны скачок. Толькі для таго, каб кампэнсаваць рост цаны нафты, неабходна ўзьняць цэньнік на аўтазапраўках на 23%. Ці як мінімум прывесьці беларускія цэны на аўтамабільнае паліва да парытэту з цэнамі расейскага рынку, якія вышэй на 7-11%. Усе магчымыя меры ўнутранага характару для скарачэньня выдаткаў НПЗ ужо прынятыя», — адзначыў Рыбакоў.

Апошняе падвышэньне коштаў на паліва ў Беларусі адбылося летась у кастрычніку — на 2 капейкі. Агулам за 2017 год павелічэньне склала 5 капеек.

Канцэрн «Белнафтахім» ва ўсіх выпадках тлумачыў непапулярны крок «ростам усясьветных коштаў на нафту».

Пры гэтым незалежныя экспэрты зьвяртаюць увагу на іншае: калі на міжнародным рынку назіраліся адваротныя працэсы і нафтавыя каціроўкі імкліва абвальваліся, размоваў пра сьледаваньне «агульным тэндэнцыям» не ўзьнікала.

Пратэсты «Стоп-бэнзін» не дапамаглі: цэны на паліва ў Беларусі падвышалі 21 раз за 6 год

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG