Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бязьвізавы рэжым да 10 дзён плянуюць павялічыць для Берасьця і Горадні


Турыстычныя ўказальнікі ў Горадні.
Турыстычныя ўказальнікі ў Горадні.

Цяпер прымаецца рашэньне аб пашырэньні бязьвізавай прасторы Беларусі. Пра гэта напярэдадні паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

Гэтую заяву Калінін зрабіў падчас цырымоніі ўручэньня Гомелю пераходнага вымпела як лепшага абласному гораду ў справе па добраўпарадкаваньня.

«Цяпер на завяршальнай стадыі ўзгадненьня знаходзіцца праект указу кіраўніка дзяржавы, які тычыцца ўстанаўленьня бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Гаворка ідзе пра Берасьце і Горадню, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі, дзе бязьвізавы рэжым будзе падоўжаны да 10 дзён», — сказаў вчыноўнік.

Пасьля, паводле віцэ-прэм’ера, гэты тэрмін таксама можа быць павялічаны. Паводле словаў Анатоля Калініна, гэтыя меры будуць садзейнічаць павелічэньню колькасьці замежных турыстаў у Беларусі.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG