Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2018 годзе мінімальны бал на ЦТ могуць павялічыць


У Міністэрстве адукацыі распавялі пра магчымыя зьмены, зь якімі сутыкнуцца абітурыенты ў 2018 годзе, паведамляе TUT.BY.

У 2018 годзе Міністэрства адукацыі прапануе павялічыць мінімальны парог па першым профільным прадмеце на 5 балаў.

Сёлета для паступленьня на спэцыяльнасьць, зьвязаную з матэматыкай, фізыкай, хіміяй ці біялёгіяй абітурыенту на цэнтралізаваным тэставаньні трэба было набраць мінімум 15 балаў па названых прадметах. Калі праект ухваляць, мінімальны парог павялічыцца да 20 балаў.

Абітурыентам, якія здавалі на ЦТ гісторыю, грамадазнаўства, геаграфію ці замежную мову, трэба было набраць больш за 20 балаў. У 2018 гэтую лічбу прапануюць павялічыць да 25.

У Міністэрстве адукацыі лічаць, што праз павелічэньне мінімальнага балу ва ўнівэрсытэты будуць паступаць больш падрыхтаваныя абітурыенты.

Чыноўнікі мяркуюць, што трэба паступова павялічваць мінімальны бал профільнага прадмету на ЦТ.

Зьменяцца і ўмовы паступленьня на завочнае навучаньне. Калі праект зацьвердзяць, стаць абітурыентам-завочнікам зможа толькі той, хто мае стаж працы.

Для абітурыентаў вышэйшых навучальных устаноў прапануюць увесьці ўнутраны іспыт, для сярэдне-спэцыяльных — сумоўе.

Парлямэнцкія слуханьні аб праблемах адукацыі перанесеныя на няпэўны тэрмін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG