Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт аднавіў расьследаваньне справы Арцёма Басьцюка, які загінуў у Барысаве за паўгода да Коржыча


Гэтую інфармацыю Свабодзе паведаміла маці загінуўшага салдата Тацьцяна. Аб аднаўленьні справы адвакату сям’і Басьцюкоў паведамілі ў СК.

«Сьледчы камітэт аднавіў расьсьледаваньне справы аб сьмерці сына. Нам аб гэтым толькі што паведаміў адвакат», — расказала Свабодзе маці Арцёма Басьцюка Тацьцяна.

Арцём Басьцюк быў знойдзены павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаве 31 сакавіка. Па факце яго сьмерці Сьледчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Родныя Басьцюка настойвалі на тым, што над ім зьдзекаваліся ў частцы іншыя вайскоўцы. Пры гэтым яны называлі канкрэтныя прозьвішчы. У траўні сям’я Басьцюкоў была на прыёме ў міністра абароны, ён абяцаў родным загінуўшага салдата разабрацца ў сытуацыі. 12 кастрычніка, праз шэсьць месяцаў расьсьледаваньня і праз 9 дзён пасьля сьмерці Аляксандра Коржыча, Сьледчы камітэт паведаміў аб закрыцьці справы Басьцюка. Яго родныя зьбіраліся абскарджваць гэтае рашэньне, аднак усяго праз чатыры дні стала вядома, што пастанова аб закрыцьці справы Арцёма Басьцюка адмененая.

«Сьледчы, які зьяўляецца самастойнай працэсуальнай асобай, прыняў рашэньне аб спыненьні крымінальнай справы. Аднак Цэнтральным апаратам літаральна на наступны дзень гэтая крымінальная справа была вывучана і дадзенае рашэньне было адменена. Справа працягвае расьследавацца іншым сьледчым», — пракаментаваў навіну афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч парталу tut.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG