Справаздачу ягонай папярэдніцы Вольгі Кавальковай удзельнікі сталічнага сходу ацанілі станоўча. Аднак, паколькі спадарыня Кавалькова будзе займацца каардынацыяй дзейнасьці БХД у межах кампаніі «Права выбару» падчас выбараў у мясцовыя саветы, паступіла прапанова выбраць замест яе Дзяніса Садоўскага.
Менскія актывісты БХД зацьвердзілі тры галоўныя кампаніі арганізацыі на наступныя паўгода: «За чыстую ваду», «Абаронім нашых дзяцей ад алькаголю» і «За льготны праезд у грамадзкім транспарце для пэнсіянэраў».
34-гадовы Дзяніс Садоўскі — карэнны мянчук. Эканаміст паводле адукацыі, ён далучыўся да БХД у 2005 годзе. Вядомы як арганізатар кампаніі па барацьбе з акультызмам, у выніку якой улады забаранілі рэкляму акультызму ў СМІ.
Садоўскі таксама быў адным з каардынатараў кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня. Тады болей за 50 тысяч чалавек падпісаліся за зьмену закона «Аб свабодзе сумленьня», які, паводле іх перакананьня, парушае правы хрысьціянаў Беларусі.