Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: бізнэсоўцы самі просяць, каб іх «кантралявала дзяржава» 


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

19 верасьня Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам міністра эканомікі Ўладзімера Зіноўскага. Абмяркоўваючы пэрспэктывы лібэралізацыі бізнэсу, Лукашэнка сказаў, што вольніцы, на якую, мабыць, некаторыя разьлічваюць, ня будзе.

«Мы здымаем практычна ўсе бар’еры, — цытуе яго „Інтэрфакс“. — Зь другога боку, я патрабаваў вельмі строгую адказнасьць бізнэсоўцаў, кіраўнікоў кампаній за вынік, за тое, што адбываецца ў іх у фірмах. Дапусьціўшы нейкія пралікі, ня дай Бог, загінулі людзі — зьбірайся і ідзі ў турму. А як інакш: вось вам свабода і ніякай адказнасьці? Не», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён запэўніў, што неаднаразова сустракаўся зь дзелавымі людзьмі і тыя самі згодныя з узмацненьнем адказнасьці.

«Мяне ўжо многія папярэджваюць: глядзіце, не пакідаце кантролю за намі, — заявіў Лукашэнка. — Калі вы не жадаеце страціць кіраванасьць у эканоміцы і, даслоўна кажу, спарадзіць у краіне бардак, кантроль павінен быць. Я супраць залішняга кантролю, але трэба пакінуць тыя функцыі, якія патрэбны дзяржаве», — падсумаваў ён.

На пачатку жніўня Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што да 1 кастрычніка будзе падрыхтаваны пакет дакумэнтаў, які «скасуе ўсе лішнія адміністрацыйныя бар’еры, зь якімі сутыкаюцца бізнэсоўцы», а з наступнага году пачне дзейнічаць трохгадовы мараторый на павышэньне падатковых ставак і ўвядзеньне новых збораў і мытаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG