Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч паабяцала кожны месяц дапамагаць жанчыне-інваліду ў Гомлі


Сьвятлана Алексіевіч перадала інваліду з Гомлі Натальлі Васіленцы 1000 даляраў на аплату камунальных плацяжоў. Інваліда зьбіраліся выселіць за няўплату.
Сьвятлана Алексіевіч перадала інваліду з Гомлі Натальлі Васіленцы 1000 даляраў на аплату камунальных плацяжоў. Інваліда зьбіраліся выселіць за няўплату.

12 жніўня нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася ў Гомлі зь мясцовай жыхаркай, якую пагражалі выселіць на вуліцу з арэнднага пакоя. Пісьменьніца фінансава дапамагае Натальлі Васіленцы, штомесяц пералічвае ёй пэўную суму.

Пры сустрэчы нобэлеўская ляўрэатка перадала жанчыне, якая мае трэцюю групу інваліднасьці, яшчэ тысячу даляраў, і папрасіла мясцовых журналістаў дапамагчы Васіленцы аплаціць крэдыт і камунальныя паслугі.

«Ня можа быць, каб мы ўсе разам не дапамаглі! Калі я ўзялася — я давяду гэтую справу да канца», — паабяцала Алексіевіч.

Васіленцы яна параіла не здавацца, адстойваць сябе. «Яшчэ рана зьнікаць, трэба змагацца», — дадала Алексіевіч.

Яна пацікавілася станам здароўя Васіленкі. Тая паскардзілася, што перажыла чарговы інсульт, а дапамогі ад дзяржавы няма. «Я ўвогуле лёгіку нашай дзяржавы не разумею, што тут усё значыць і як, чалавечага тут мала», — выказалася Алексіевіч. Яна абяцала штомесяц, год ці два, дапамагаць матэрыяльна Васіленцы, піша БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG