Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка прэзыдэнта Ўкраіны будзе весьці на тэлебачаньні перадачу пра здароўе


Марына Парашэнка, жонка прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі будзе весьці ранішнюю праграму на тэлеканале «Украіна».

Праграма называецца «У рытме спорту», яна будзе прысьвечана здароваму ладу жыцьця, правільнаму харчаваньню і заняткам фізкультурай. Як часта будзе выходзіць перадача, і ці будзе яе весьці першая лэдзі Ўкраіны за грошы — тэлеканал не ўдакладняе.

Марына Парашэнка — лекарка паводле адукацыі, яна скончыла Кіеўскі мэдыцынскі інстытут і працавала лекарам у кардыялягічным аддзяленьні Кастрычніцкай клінічнай бальніцы ў Кіеве. Яна — прадстаўніца мэдыцынскай дынастыі: яе бацька Анатоль Перавядзенцаў некаторы час быў намесьнікам міністра аховы здароўя УССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG