Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем пратаколаў на дваіх. У Гомлі судзяць журналістаў-фрылансэраў


Суд Цэнтральнага раёну, Гомель
Суд Цэнтральнага раёну, Гомель

У Цэнральным судзе Гомеля 29 красавіка разглядаліся адразу восем адміністрацыйных пратаколаў за незаконны выраб прадукцыі СМІў дачыненьні да двух журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына — паводле часткі 2, артыкулу 22.9 КаАП.

Кастусь Жукоўскі
Кастусь Жукоўскі

У аддзеле аховы грамадзкага парадку Цэнральнага РАУС, дзе складалі пратаколы, лічаць, што фрылансэры, ня маючы акрэдытацыі ў беларускім МЗС, незаконна рабілі відэаінтэрвію з гомельскімі палітыкамі, у тым ліку і наконт арыштаў блогера Максіма Філіповіча — некаторыя здымкі былі скарыстаныя беларускамоўным спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат», які вядзе трансьляцыю з тэрыторыі Польшчы. За кожнае інтэрвію — па тры асобныя пратаколы. Складалі іх ня толькі на Жукоўскага, але і на Андрэя Толчына, які трымаў мікрафон.

Яшчэ два пратаколы на дваіх датычныя прэвэнтыўнага затрыманьня ў сакавіку Жукоўскага і Толчына на аўтамашыне па дарозе ў Рэчыцу, дзе мелася адбыцца акцыя пратэсту «недармаедаў». Фрагмэнты відэаздымкаў наконт затрыманьня ДАІ таксама былі паказаныя на тэлеканале «Белсат».

Андрэй Толчын
Андрэй Толчын

Ні Жукоўскі, ні Толчын сваёй віны не прызналі, бо не зьяўляюцца супрацоўнікам тэлеканалу «Белсат», да якіх міліцыя прымяняе заканадаўчыя нормы як да замежных карэспандэнтаў.
«У сюжэтах былі паказаныя і фрагмэнты здымкаў Беларускага тэлебачаньня з адпаведным лягатыпам. Чаму міліцыя на тэлебачаньне не складае пратакол? Чаму не запрасіць інфармацыю ў „Белсаце“, ці атрымліваю я ў іх заробак як штатны супрацоўнік тэлеканалу?», — даводзіў сваю пазыцыю суду фрылансэр Жукоўскі.

Судзьдзя Алеся Восіпава, якая разглядае адміністрацыйныя справы фрылансэраў, задаволіла хадайніцтва пра выклік у суд начальніка аддзелу аховы грамадзкага парадку Цэнтральнага РАУС Уладзіслава Шукеля, які складаў пратаколы.

Працяг суду над журналістамі-фрылансэрамі адбудзецца 6 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG