Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзясятках гарадоў Расеі прайшлі пратэстныя акцыі «Надакучыў»


Сёньняшняя акцыя ў Маскве.
Сёньняшняя акцыя ў Маскве.

Акцыі «Надакучыў» былі арганізаваныя рухам Міхаіла Хадаркоўскага «Адкрытая Расея». Па ўсёй краіне былі затрыманыя каля ста чалавек.

Самыя масавыя затрыманьні прайшлі ў Санкт-Пецярбургу і Туле — у гэтых гарадах у паліцыю трапілі дзесяткі актывістаў.

У Маскве акцыя прайшла без затрыманьняў. Сотні пратэстуючых падалі ў адміністрацыю прэзыдэнта зварот з патрабаваньнем да Ўладзіміра Пуціна адмовіцца ад удзелу ў выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. Радыё Свабода вяло прамую трансьляцыю зь мерапрыемства.

Грамадзка-сеткавы рух «Адкрытая Расея» ў канцы сакавіка анансаваў акцыю «Надакучыў». 26 красавіка расейскія улады прызналі зарэгістраваную ў Вялікабрытаніі арганізацыю «Адкрытая Расія» непажаданай. На наступны дзень у офісе аднайменнага руху ў Маскве прайшоў ператрус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG