Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мішэль Абама не зьбіраецца ісьці ў палітыку празь дзяцей

Былая першая лэдзі ЗША Мішэль Абама распавяла, што ня хоча ісьці ў палітыку, бо баіцца, што гэта адабʼецца на жыцьці яе дзяцей. Гэта яе першы публічны выступ ад таго часу, як яна і экс-прэзыдэнт Барак Абама пакінулі Белы дом.

Мішэль Абама пакінула Белы дом з рэйтынгам адабрэньня ў 68% (на 10% больш, чым у яе мужа).

«Да пары да часу ўсё добра, потым ты вылучаесься, і на цябе ўсе накідваюцца», — сказала яна, дадаўшы, што занятак палітыкай так ці інакш адбіваецца на ўсёй сямʼі.

«Я б ня стала патрабаваць ад сваіх дзяцей, каб яны зноў праз гэта прайшлі. Калі балятуесься на высокую дзяржаўную пасаду, гэта тычыцца ня толькі цябе, але і ўсёй тваёй сямʼі», — сказала былая першая лэдзі.

«Але дзяржаўная служба заўсёды будзе ў нас у крыві», — дадала Абама.

Мішэль Абама казала, што ў яе няма ніякіх палітычных амбіцый, калі яна яшчэ была першай лэдзі ЗША. Цяпер яна ўпершыню заявіла пра гэта пасьля заканчэньня выбарчай кампаніі, падчас якой яна разглядалася як ключавая фігура ў лягеры дэмакратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG